Стоневічы
Сто́невічы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Да 2017 году ў складзе Морынскага сельсавету. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету[2].
Стоневічы лац. Stonievičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Івейскі |
Насельніцтва: | 38 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231337 |
СААТА: | 4229813125 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′29″ пн. ш. 25°49′58″ у. д. / 53.92472° пн. ш. 25.83278° у. д.Каардынаты: 53°55′29″ пн. ш. 25°49′58″ у. д. / 53.92472° пн. ш. 25.83278° у. д. |
± Стоневічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ XVII ст. маёнтак і вёска Стоневічы ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. маёнтак належаў Ф. Длускаму, 1 дым. У 1735 г. адносіліся да Дудзкай парафіі.
У 2-й палове XIX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 34 рэвіскія душы, у складзе маентка Іўе графіні Замойскай. 3 сярэдзіны XIX ст. у Івейскім графстве. Паводле перапісу 1897 г., 19 двароў, 147 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 157 жыхароў, 164 дзесяціны зямлі, у фальварку Замойскіх 16 жыхароў, 117 дзесяцін зямлі.
У 1921 — 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 27 двароў, 138 жыхароў, у фальварку 2 двары, 30 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (21 двор, 173 жыхары) і хутар (9 двароў, 41 жыхар) у Старчаняцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 1952 г. у складзе калгаса «Ураджай». 3 1961 г. у Івейскім пасялковым, з 1962 г. сельскім Савеце і ў калгасе «Нёман». У 1970 г. 109 жыхароў. Потым вёска ў Морынскім сельсавеце і ў калгасе «Прынеманскі». 3 1986 г. у зоне радыяцыйнага кантролю.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 38 чалавек[3]
- 1999 год — 47 чалавек, 28 двароў
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьЗа 1 км на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Хаваншчына 12 траўня 1942 году былі расстраляныя 2524 жыды з івейскага гета[4]. У 1957 г. на магіле пастаўлена стэла.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
- ^ Вынікі перапісу
- ^ Краязнаўчы каляндар, Івейскай раённая бібліятэка
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.