Стайкі (Вялейскі раён)

вёска ў Альковіцкім сельсавеце

Ста́йкі[1]вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ільлянскага сельсавету.

Стайкі
трансьліт. Stajki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Ільлянскі
Насельніцтва: 187 чал. (2003)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222442
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°28′16″ пн. ш. 27°25′59″ у. д. / 54.47111° пн. ш. 27.43306° у. д. / 54.47111; 27.43306Каардынаты: 54°28′16″ пн. ш. 27°25′59″ у. д. / 54.47111° пн. ш. 27.43306° у. д. / 54.47111; 27.43306
Стайкі на мапе Беларусі ±
Стайкі
Стайкі
Стайкі
Стайкі
Стайкі
Стайкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць
 
Стайкі (1901—1939 гг.)

У 1706 годзе згадваецца як цэнтар маёнтку ў Менскім ваяводзтве ВКЛ[2]. Згадваецца ў 1794 годзе як вёска ў фальварку Стайкі, уласнасьць Людвігі Бахдановіч. На 1800 год у маёнтку Старынкі, 14 двароў, 94 жыхары. У 1834 годзе вотчынны маёнтак Вікенція Бахдановіча; 411 сялянскіх душ. На 1865 год у Крайскай воласьці, уласнасьць Севярына Бахдановіча: маёнтак (288 сялянаў, 31 аднадворац), фальварак (1 двор, 26 жыхароў) і вёска (14 двароў, 12 жыхар). У 1886 годзе адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 году 46 двароў, 437 жыхароў; хлебазапасны магазін; маёнтак (4 двары), пасёлак (4 двары, 13 жыхароў). У 1902 годзе заснаваны вінакурны завод. На 1908 год цэнтар сельскай грамады ў Крайскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 27 двароў, 343 жыхары, 354 дзесяцін надзелаў.

На 1938 год у Ільянскай вясковай гміне, уласнасьць Міхаіла Бахдановіча (4 двары, 43 жыхары) і вёска (91 двор, 483 жыхары). У лістападзе 1939 году далучаны да БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Ільянскім раёне Вялейскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 году ў Альковіцкім сельсавеце, створаны калгас імя Чырвонай Арміі.

З чэрвеня 1941 году да 3 ліпеня 1944 году акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

3 20 вераьня 1944 году ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 году ў Вялейскім раёнах Маладэчанскай вобласьці. У лістападзе 1945 году створаны калгас імя К. Варашылава, які ў 1947 годзе аб’яднаў 22 гаспадаркі, 2010 га ворыва. На 1960 год у вёсцы 506 жыхароў, на 1988 год — 139 гаспадарак, 296 жыхароў; у складзе саўгасу «Стайкі», пачатковая школа, клюб, бібліятэка, крама[3].

 
Сядзіба Багдановічаў у Стайках (2020)

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавету[4].

Славутасьці

рэдагаваць

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2003 год — 187 жыхароў, 104 двары.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ НГАБ у Менску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 1331
  3. ^ Ільянскія вандроўкі краязнаўчы маршрут(недаступная спасылка)
  4. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  5. ^ ЯК СЦВЯРДЖАЕ ГІСТОРЫЯ, У 1812 ГОДЗЕ Ў МАЁНТКУ СТАЙКІ ПРЫПЫНЯЎСЯ ПЕРАНАЧАВАЦЬ ІМПЕРАТАР НАПАЛЕОН, ПАДЧАС СВАЙГО АДСТУПЛЕННЯ З МАСКВЫ // Шлях перамогі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць