Србе на врбе
«Србе на врбе» (з славен. Srbe na vrbe, па-беларуску: Сэрба на вярбу) — шавіністычны лёзунґ харвацкіх ды басьнійскіх нацыяналістаў, істаю якога ё заклік да зьнішчэньня сэрбаў празь вешаньне.
Паходзіць ад верша «Bojni grom» або «Srbe na vrbe» славенскага палітыка Марка Натлачана, што быў апублікаваны ў люблянскай ґазэце «Славенец» у 1914 годзе, за дзень да абвяшчэньня Каралеўству Сэрбіі вайны Аўстра-Вугоршчынаю[1][2][3][4], і заклікаў да помсты за забойства эрцгерцаґа Фэрдынанда. Папулярызаваў лёзунґ перад Другою сусьветнаю вайною Мілэ Будак, галоўны ўстаскі ідэоляґ і адзін з заснавальнікаў усташскага руху[5].
Гэтая фраза стала зноўку папулярнаю пасьля распаду СФРЮ і пачатку міжэтнічных канфліктаў у Югаславіі.
У сучаснай Харватыі харвацкія нэанацысты, экстрэмальныя нацыяналісты і людзі, якія выступаюць супраць вяртаньня сэрбаў, часта ўжываюць лёзунґ. Ґрафіці з гэтаю фразаю часта сустракаюцца і СМІ запісалі малюнкі зь лёзунґамі, знойдзенымі ў цэрквах у 2004, 2006[6] і 2008 годзе[7]. У 2010 годзе банэр зь сьлёґанам бачны ў сярэдзіне турыстычнага сэзону на ўезьдзе ў Спліт, турыстычны цэнтар Харватыі, падчас тэніснага матчу Кубка Дэвіса між дзьвюмя краінамі. Паліцыя прыбрала яго цягам некалькіх гадзінаў[8], а стваральнік банэра быў арыштаваны і абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства[9][10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Slovene History – 20th century, selected articles. Department of History of the University of Ljubljana. Праверана 6. 8. 2010 г. Архіўная копія ад 8. 6. 2011 г.
- ^ Petition of 120 Croatian intellectuals O Mili Budaku, opet: Deset činjenica i deset pitanja – s jednim apelom u zaključku (харв.). Index.hr. Праверана 6. 8. 2010 г.
- ^ Dr. Božo Repe Slovene History — 20th Century. University of Ljubljana — Faculty of Arts — Department of History. Архіўная копія ад 2011-06-08 г.
- ^ O Mili Budaku, opet: Deset činjenica i deset pitanja — s jednim apelom u zaključku. Vijesti (2004-08-23). Праверана 2018-01-13 г.
- ^ Nikolić, Vinko Mile Budak, pjesnik i mučenik Hrvatske: spomen-zbornik o stotoj godišnjici rođenja 1899-1989. — Hrvatska revija, 1990. — P. 55. — ISBN 978-84-599-4619-3
- ^ World Report 2006 – Croatia. Human Rights Watch (јануар 2006).
- ^ Uvredljivi grafiti na Pravoslavnoj crkvi u Splitu (Offensive graffiti on the Serbian Orthodox church in Split) (харв.). Nova TV/Dnevnik.hr (18. 1. 2008). Праверана 6. 8. 2010 г.
- ^ Na ulazu u Split osvanuo sramotni transparent (харв.) 9. 7. 2010 г. Праверана 6. 8. 2010 г.
- ^ Otkriven idejni začetnik izrade rasističkog transparenta – Antonio V. (23) osmislio transparent "Srbe na vrbe" (харв.) 23. 7. 2010 г. Праверана 6. 8. 2010 г.
- ^ Kazneni zakon (харв.). Narodne novine NN 110-1997. Праверана 6. 8. 2010 г.