Яўстах Каятан Сапега

удзельнік паўстаньня 1830—1831 рокаў, эмігрант

Яўста́х Каята́н Сапе́га (7 жніўня 1797, Веркі каля Вільні — 16 лістапада 1860, Парыж) — паўстанец, дзяяч эміграцыі. Кавалер залатога крыжа «Віртуці Мілітары» (лістапад 1831).

Яўстах Каятан Сапега
Яўстах Каятан Сапега
Яўстах Каятан Сапега

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 жніўня 1797
Веркі каля Вільні
Памёр 16 лістапада 1860
Парыж
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Францішак Сапега
Пэлягія Ружа з Патоцкіх[1]
Жонка Мары Патэн Больд
Ружа з Мастоўскіх
Дзеці Ян Павал Аляксандар
Дзейнасьць афіцэр
Рэгаліі
Залаты Крыж ордэну Віртуці Мілітары
Залаты Крыж ордэну Віртуці Мілітары

Біяграфія рэдагаваць

 
Я. К. Сапега. Невядомы мастак, XIX ст.

Прадстаўнік ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», адзіны сын Францішка (1772—1829), генэрала літоўскай артылерыі, і Пэлягіі Ружы з Патоцкіх (1775—1846). У маладосьці служыў у расейскай кавалерыі. Падарожнічаў па Эўропе, натуралізаваўся ў Вялікабрытаніі. Па сьмерці бацькі ў 1829 годзе атрымаў вялізныя ўладаньні на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сярод іншага быў апошнім уладальнікаў з Сапегаў славутага Ружанскага палацу, што быў канфіскаваны царскімі расейскімі ўладамі за ўдзел гаспадара ў паўстаньні 1830—1831гг.

Удзельнічаў у вызвольным паўстаньні (1830—1831), быў падпаручнікам у штабе генэрала Я. Скрынецкага. Ахвяраваў на карысьць паўстаньня свой ружанскі маёнтак[3].

Па паразе паўстаньня ў эміграцыі ў Францыі. Адхіліў прапанову Мікалая I прыняць канфіскаваныя маёнткі ўзамен за вернападданую прысягу, у выніку чаго расейскія ўлады вывезьлі ў Санкт-Пецярбург музэйныя зборы, бібліятэкі і архівы Сапегаў[4].

21 сьнежня 1822 году ажаніўся з Мары Патэн Больд (1795—1824), якая памерла пры родах. У 1842 годзе ажаніўся з Ружай Юліяй, фрэйлінай двара (1829 год), дачкой графа Тадэвуша Антонія Мастоўскага (1766—1842) і Мар’яны з Патоцкіх (1780—1837). У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Яўстах Францішак (1836—1909)
  • Ганна Марыя (1843—1919), жонка з 1862 году графа Уладзіслава Браніцкага (пам. 1884)
  • Ян Павал Аляксандар (1847—1901)

Спачыў на могілках Манмартр у Парыжы.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ M.J. Minakowski Eustachy Kajetan Ostafi ks. Sapieha-Rożański h. Lis (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego Праверана 3 траўня 2012 г.
  2. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 76. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. ^ Кобла М. Мястэчка Дзярэчын // «Наша Вера» № 3 (9), 1999.
  4. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 227.

Літаратура рэдагаваць