П’ер Вэбо

камэрунскі футбаліст

П’ер Ашы́ль Вэбо́ Куамо́ (па-француску: Pierre Achille Webó Kouamo; нарадзіўся 20 студзеня 1982 году, Бафусам, Камэрун) — былы камэрунскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Камэруну.

П’ер Вэбо
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 студзеня 1982(1982-01-20)[1][2][3][…] (42 гады)
Рост 181 см
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000
2000—2003
2003—2007
2003
2007—2011
2011—2013
2013—2015
2015—2017
2017—2018
2018—2019
Такуарэмбо
Насьяналь
Асасуна
Леганэс (арэнда)
Мальёрка
Істанбул Башакшэхір
Фэнэрбахчэ
Асманлыспор
Газіянтэп ББ
Насьяналь
0 (0)
21 (15)
114 (20)
7 (0)
112 (27)
54 (24)
65 (24)
49 (15)
24 (7)
2 (0)
Зборныя
2004—2014 Камэрун 58 (18)
Трэнэрскія клюбы
2019—4 Істанбул Башакшэхір

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Прафэсійную кар’еру П’ер распачаў ува Ўругваі, гуляючы за каманду «Насьяналь», разам зь якой двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2003 годзе пераехаў ў Эўропу, далучыўшыся да табару клюбу «Леганэс» ў сярэдзіне сэзону 2002—2003 гадоў. Пасьля сканчэньня сэзону ўлетку Вэбо падпісаў кантракт з клюбам Ля Лігі «Асасунай». У камандзе дэбютаваў 14 верасьня 2003 году ў матчы супраць мадрыдзкага «Атлетыка» (1:0). Улетку 2006 году Вэбо хварэў на малярыю, пасьля таго, як пабываў на радзіме ў Камэруне[4].

У ліпені 2007 году Вэбо пакінуў «Асасуну» ў якасьці вольнага агента і мог перайсьці ў францускі «Ляр’ен»[5], але ўсё ж такі апынуўся ў складзе «Мальёркі». У камандзе дэбютаваў 26 жніўня 2007 году ў матчы супраць «Левантэ» (3:0). Улетку 2011 зьехаў гуляць у Турэччыну, спачатку выступаючы за «Істанбул ББ», а потым з 2013 году за іншы стамбульскі клюб «Фэнэрбахчэ».

Міжнародная рэдагаваць

У складзе нацыянальнай зборнай Камэруну гуляе з 2003 году.

Дасягненьні рэдагаваць

«Насьяналь»:

«Фэнэрбахчэ»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Pierre Webó // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Pierre Webó // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в PIERRE ACHILLE WEBO // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Камерунский нападающий «Осасуны» заболел малярией. Советский Спорт
  5. ^ Пьер Вебо покидает «Осасуну». Спорт-Экспресс

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  П’ер Вэбосховішча мультымэдыйных матэрыялаў