Міхал Тышкевіч (1761 — 4 верасьня 1839) — вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік Біржанскай лініі роду Тышкевічаў.

Міхал Тышкевіч
Міхал Тышкевіч. Невядомы мастак, XIX ст.
Міхал Тышкевіч. Невядомы мастак, XIX ст.

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1761
Памёр 4 верасьня 1839(1839-09-04)
Род Тышкевічы
Бацькі Юзаф Ігнацы Тышкевіч[d]
Марыя Ганна з Галімскіх[d]
Дзеці Бэнэдыкт Тышкевіч, Юзаф Тышкевіч[d] і Яанна з Тышкевічаў[d][1]

Па Радзівілах валодаў Біржанскім маяратам на тэрыторыі сучаснай Летувы.

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Юзэфа Ігнація і Марыі Ганны з Галімскіх. Успадкаў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.

У расейска-францускую вайну (1812) быў камандзірам 17-га кавалерыйскага палку войска Вялікага Княства Літоўскага, які сфармаваў сваім коштам[2].

У шлюбе зь Янай Карп меў сыноў Яна Канстантына, Юзэфа і Бэнэдыкта, а таксама дачку Яну.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 107. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Тышкевічы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 552.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць