Крылы Саветаў Самара

расейскі футбольны клюб

«Крылы Саветаў» (па-расейску: Крылья Советов) — расейскі футбольны клюб з гораду Самара. Заснаваны ў 1942 годзе. Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі 2004 году. Да 2014 году быў адзіным немаскоўскім клюбам, які ўдзельнічаў ува ўсіх розыгрышах найвышэйшай лігі, разам з ЦСКА, «Спартаком», «Дынама» й «Лякаматывам». З улікам чэмпіянатаў СССР клюб больш за 45 сэзонаў правёў у элітных дывізіёнах расейскага футболу. Першая каманда, якая ў чэмпіянаце Расеі па футболе дасягнула мяжы ў 500 згуляных матчаў[1]. Таксама «Крылы Саветаў» першым з расейскіх футбольных клюбаў дасягнуў адзнакі ў 600 згуляных матчаў у найвышэйшым дывізіёне расейскіх першынстваў 1 жніўня 2011 году матчам на хатнім стадыёне супраць пермскага «Амкару».

Крылы Саветаў
Заснаваны 1942
Горад Самара, Расея
Стадыён «Мэталюрг»
Умяшчальнасьць: 30 251
Кіраўнік Самарская вобласьць
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pfcks.ru (рас.)

Гісторыя рэдагаваць

1942—1990 рэдагаваць

У пачатку 1942 году старшыня цэнтральнага камітэту прафзьвязу авіяцыйнай галіны Васэрман напісаў ліст наркаму авіяпрамысловасьці Шахурыну з просьбай арганізаваць перавод у Маскву 27 былых сталічных футбалістаў, якія апынуліся ў эвакуацыі ў Молатаве й Куйбышаве. 12 красавіка намесьнік наркама Дзяменцьеў вырашыў, што было за лепшае стварыць моцную футбольную каманду ў Куйбышаве й Молатаве, не выклікаючы ў Маскву найлепшых.

Гэтак дзякуючы гэтаму лісту з працаўнікоў маскоўскіх «Завода імя Фрунзэ», «Авіяцыйнага завода № 1» імя Сталіна, варонескага «завода № 18 імя Варашылава», а таксама авіяцыйных прадпрыемстваў, эвакуяваных у Куйбышаў зь Менску й Данецку была заснавана каманда «Крылы Саветаў». Першы свой матч яна правяла ўжо 3 траўня 1942 году. 30 ліпеня 1944 году адбыўся дэбют «Крылаў Саветаў» у Кубку СССР. У матчы 1/16 фіналу «Крылы Саветаў» саступілі футбалістам маскоўскага «Лякаматыва» зь лікам 1:5.

Першую гульню на першынство СССР (2-я група) «Крылы Саветаў» правялі на куйбышаўскім стадыёне «Лякаматыў» 3 чэрвеня 1945 году супраць каманды «Тарпэда» (Горкі) і завяршылі яе ўнічыю зь лікам 1:1. Гол які стаў для «Крылаў Саветаў» першым у чэмпіянатах СССР забіў Пётар Бурмістраў. У другім матчы «Крылы Саветаў» дома атрымалі перамогу над ленінградзкім «Спартаком» 3:0, а затым перамаглі зь лікам 2:1 «Балтфлёт». Потым былі выязныя перамогі ў Новасыбірску, Чалябінску, Сьвярдлоўску й Молатаве. «Крылы Саветаў» выйшлі ў лідэры групы, а за адзін тур да заканчэньня чэмпіянату абыграўшы адэскі «Харчавік» 5:1, забясьпечылі сабе выхад у першую групу.

21 красавіка 1946 году ў Алма-Аце «Крылы Саветаў» правялі свой першы матч у найвышэйшым дывізіёне СССР і саступілі ленінградзкаму «Зэніту» зь лікам 1:2.

1991—1998 рэдагаваць

Пасьля спыненьня існаваньня СССР «Крылы Саветаў» засталіся ў найвышэйшай лізе. Самарскі клюб дэбютаваў у чэмпіянаце Расеі ў Маскве 29 сакавіка 1992 году ў матчы супраць сталічнага «Спартака» (0:5). Сваю першую перамогу ў чэмпіянаце Расеі «Крылы Саветаў» атрымалі 12 красавіка 1992 году ў хатнім матчы супраць пецярбурскага «Зэніту» зь лікам 1:0, гол забіў Аляксандар Цыганкоў. 7 верасьня 1992 году ў госьцевым матчы супраць стаўрапальскага «Дынама» «Крылы Саветаў» пацярпелі паразу зь лікам 0:2, але за ўдзел дыскваліфікаванага футбаліста ў складзе «Дынама» гаспадарам была залічана тэхнічная параза — 0:3. Гэтак была «здабыта» першая перамога «Крылаў Саветаў» на чужым полі.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Іван Ламаеў 1999
4   Аб Аляксандар Салдаценкаў (капітан) 1996
5   Аб Юры Гаршкоў 1999
6   ПА Сяргей Бабкін 2002
7   Нап Дзьмітры Цыпчанка 1999
8   ПА Максім Віцюгоў 1998
9   Нап Уладзімер Хубулаў 2001
10   Нап Бэнхамін Гарэ 2000
11   Нап Раман Яжоў 1997
14   Нап Мікіта Салтыкоў (ар. Лякаматыў) 2004
15   Аб Мікалай Расказаў 1998
17   Нап Ягор Карпіцкі 2003
18   ПА Дзяніс Якуба 1996
19   Нап Мікіта Хлусаў 2000
20   ПА Амар Рахманавіч 1994
21   ПА Дзьмітры Іванісеня 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   ПА Фэрнанду Кастанса 1998
23   Аб Глен Бэйль 1995
24   Аб Раман Яўгеньеў 1999
25   Аб Кірыл Пячэнін 1997
27   Аб Аляксей Нікіценкаў 2001
30   ПА Арцём Сакалоў 2003
31   Аб Георгі Зотаў 1990
32   Нап Франка Ароска (ар. Лянус) 2002
39   Бр Яўген Фралоў 1988
41   Нап Ягор Ушакоў (ар. ЦСКА) 2002
65   Аб Ільля Грыбакін 2004
73   Нап Уладзіслаў Шытаў 2003
77   Нап Уладзімер Пісарскі 1996
81   Бр Багдан Аўсяньнікаў 1999
92   Нап Павал Папоў 2003
95   Аб Ільля Гапонаў 1997

Галоўныя трэнэры рэдагаваць

  • Віктар Новікаў (1945—1946)
  • Аляксандар Абрамаў (1947—1952)
  • Пётар Бурмістраў (1953—1954)
  • Вячаслаў Салаўёў (1954—1957)
  • Аляксандар Абрамаў (1958—1960)
  • Віктар Карпаў (1961—1969)
  • Усевалад Блінкоў (1969—1971)
  • Генадзь Сарычаў (1972)
  • Віктар Кірш (1973—1977)
  • Аляксандар Гулеўскі (1978)

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць