Дзьмітры Зіновіч

беларускі футбаліст

Дзьмітры Зіновіч (нарадзіўся 29 сакавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейскага «Дынама».

Дзьмітры Зіновіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 сакавіка 1995(1995-03-29)[1] (29 гадоў)
Рост 196 см
Вага 94 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лада-Тальяці[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2020 Менск 59 (2)
2016 Дынама Берасьце 9 (0)
2016 Белшына 11 (1)
2021 Іслач 15 (0)
2022 Белшына 21 (2)
2023 Дынама Берасьце 16 (0)
2024—4 Лада-Тальяці[d]
Зборныя
2013 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)
2014—2016 Беларусь (да 21) 13 (0)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

З 2012 году выступаў за дубль футбольнага клюбу «Менск». У сэзоне 2014 году пачаў часам прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 6 ліпеня 2014 году, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Нафтану» (4:0). У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[3]. Сэзон 2015 году распачаў у дублі, а ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. Аднак, у ліпені атрымаў траўму, празь якую выбыў да кастрычніка. Па акрыяньні вярнуў сваё месца ў пачатковым складзе.

У сакавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду берасьцейскаму «Дынама»[4]. Пачынаў сэзон асноўным абаронцам дынамаўцаў, але пазьней страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 году пакінуў «Дынама»[5] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[6], якую не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2017 году вярнуўся ў «Менск»[7]. Сэзон 2017 году пачаў у якасьці аднаго з галоўных цэнтральных абаронцаў менчукоў. У верасьні 2017 году не гуляў праз пашкоджаньне. У пачатку сэзону 2018 году хутка замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні атрымаў траўму і зноў прапусьціў рэшту сэзону. У чэрвені 2019 году вярнуўся да шыхтаў, але зьяўляўся на пляцоўцы зрэдку, часьцей застаючыся на лаўцы запасных. Гуляў за дубль.

У студзені 2021 году па заканчэньні працоўнай дамовы адышоў зь «Менску»[8]. Неўзабаве пачаў трэнавацца з «Іслаччу» ды склаў ўгоду з клюбам[9]. Пачынаў сэзон у першай адзінаццатцы каманды, але зь ліпеня па кастрычніка не зьяўляўся на полі. Даў рады толькі зь лістападу. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[10]. У лютым 2022 году рыхтаваўся да сэзону з бабруйскай «Белшынай» і ў выніку падпісаў кантракт[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, ў кастрычніку не гуляў праз траўмы. У студзені 2023 году быў прэзэнтаваны ў якасьці гульца берасьцейкага «Дынама»[12].

Міжнародная рэдагаваць

Выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў). 17 лістапада 2014 году дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы. У студзені 2015 году браў удзел у Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, дзе згуляў 5 матчаў. У студзені 2016 году ўжо правёў 4 матчы на чарговым Кубку Садружнасьці, пасьля чаго больш не выклікаўся ў зборную.

У ліпені 2017 году згуляў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе.

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 8 0
Дынама Берасьце 2016 Найвышэйшая ліга 9 0
Белшына 11 1
Менск 2017 Найвышэйшая ліга 20 2
2018 Найвышэйшая ліга 17 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць