Генадзь Аляксандравіч Лаўрэцкі (нарадзіўся ў 1958 годзе) — беларускі архітэктар і мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства. Узначальвае архітэктурна-мастацкую раду Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы[1].

Біяграфія рэдагаваць

Выкладае тэорыю і гісторыю архітэктуры на архітэктурным факультэце БНТУ. Зьяўляецца навуковым кіраўніком праекту рэстаўрацыі некалькіх старажытных цэркваў Беларусі.

На думку Лаўрэцкага, насаджэньне на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага маскоўскай сярэднявечнай архітэктуры ў 2-й палове XIX стагодзьдзя зьяўляецца «найважнейшым этапам у гісторыі беларускай архітэктуры» (рас. важнейшим этапом в истории белорусской архитектуры[2]).

14 жніўня 2015 году на купал Юбілейнага дома ў Менску паставілі вялізны ўкосны васьміканцовы крыж, які зьяўляецца адметнасьцю культурнага ляндшафту Расеі[3]. Лаўрэцкі сьцьвярджае, што ўзнавіў (рас. воссоздал) яго паводле тых крыжоў, што былі на Пакроўскай царкве[4]. Аднак паводле захаваных здымкаў царквы, на яе купалах былі ня ўкосныя васьміканцовыя, а звычайныя грэцкія крыжы.

Крытыка рэдагаваць

Рэканструкцыя Спаскай царквы рэдагаваць

Лаўрэцкі зьяўляецца навуковым кіраўніком рэстаўрацыі царквы Сьвятога Спаса ў Полацку[5] і выступае за захаваньне выгляду сьвятыні, які тая набыла ў XIX ст.[6] На цяперашні момант надбудаваны ў тыя часы цыбулепадобны купал пакрылі пазалотай, якой там ніколі не было.

Рэканструкцыя Калоскай царквы рэдагаваць

У 2009 годзе Лаўрэцкі распрацаваў праект рэканструкцыі Калоскай царквы ў Горадні, згодна зь якім з помніка прапануецца зрабіць гібрыд ХІІ і XIX стагодзьдзяў. Сам Лаўрэцкі арыентуецца на XIX ст., але пры гэтым не зьбіраецца прытрымлівацца тагачаснага гістарычнага выгляду царквы[7].

Беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч не ўхваляе маючыя адбыцца пераўтварэньні[8]:

  Так званыя рэстаўратары пры актыўным удзеле праваслаўнай царквы хочуць яе аднавіць. Пабудаваць «цыбуліны», купалы адбудаваць. І вось гэта самая вялікая пагроза для Гародні. Таму што такіх помнікаў у краіне няма. Яго могуць проста зьнішчыць  

Рэканструкцыя Барысаглебскай царквы рэдагаваць

   
Барысаглебская царква ў Наваградку: першая вядомая выява (налева) і вынік рэканструкцыі з надбудовай залатых купалоў-цыбулінаў (направа, аўтар праекту — Лаўрэцкі)

Улетку 2010 беларуская грамадзкасьць выпадкова даведалася пра распрацаваны Лаўрэцкім праект рэканструкцыі царква Сьвятых Барыса і Глеба ў Наваградку, згодна зь якім на гатычна-рэнэсансавы помнік мусяць паставіць шатровыя завяршэньні з купаламі-цыбулінамі і какошнікамі ў стылі маскоўскай сярэднявечнай архітэктуры. Беларускія архітэктары, мастацтвазнаўцы, гісторыкі і Міністэрства культуры выступілі з рэзкаю крытыкаю праекту. Старшыня Таварыства аховы помніка Антон Астаповіч камэнтуе сытуацыю наступным чынам[9]:

  Ён [Лаўрэцкі] прапанаваў рэстаўрацыю гэтак званых пазьнейшых наслаеньняў аб'екту, а не самога аб'екту. Мэтадычна гэта проста абсурдна  

Беларускі архітэктар Уладзімер Папруга паказвае на тое, што Лаўрэцкі выйшаў за межы сваёй кампэтэнцыі[10]:

  Сп. Лаўрэцкі найбольш і грашыць тым, што абсалютна неабгрунтавана дазваляе сабе адвольную «рэстаўрацыю» ад галавы, цалкам ігнаруючы галоўны рэстаўрацыйны прынцып: рэстаўрацыя кожнага канкрэтнага помніка заканчваецца там, дзе пачынаецца здагадка. Ён, як і РПЦ, застаўся галавою ў пачатку — сярэдзіне XIX ст., калі ўсе гэтыя цыбуліны і пачалі на беларускія помнікі вешацца. Ці мае такі чалавек права выкладаць рэстаўрацыю студэнтам? Ніякім чынам прафэсійныя пытаньні рэстаўрацыі не вызначаюцца заказчыкам, бо гэта адразу тады сплывае ў кіч, з бязьлітасным разбурэньнем самога помніка. Гэта і амаральна, і незаконна  

Працы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Геннадий Лаврецкий, часопіс «Архитектура и строительство»
  2. ^ Лаврецкий Г. Реставрация церкви в г. Новогрудок: Обоснование принятого решения. — Минск, 2010.
  3. ^ Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа) // Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.
  4. ^ «В этом здании бывали Ефремов и Высоцкий»: судьба Юбилейного дома в Минске – музей, библиотека, Дом актёра и храм, Сталічнае тэлебачаньне, 19 сьнежня 2017 г.
  5. ^ «Журналісты за гістарычную спадчыну»(недаступная спасылка) // «Туризм и отдых». №32, 2007.
  6. ^ Фрески в лесах(недаступная спасылка) // Советская Белоруссия, 19 октября 2006 г.
  7. ^ З Каложскай царквы зробяць гібрыд ХІІ і XIX стагоддзяў(недаступная спасылка) // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 1 сьнежня 2009 г.
  8. ^ Ці зможа свет ацаніць цуды Каложы?(недаступная спасылка) // «Немецкая волна», 25 лютага 2008 г.
  9. ^ Цыбуліна на гатычнай бажніцы(недаступная спасылка) // «Аб’ектыў» на Белсат, 30 чэрвеня 2010 г.
  10. ^ Архітэктар Папруга: Хочуць цыбуліны на царкве — няхай будуюць новы храм // Наша Ніва, 1 ліпеня 2010 г.