Га́мфры Бо́гарт (па-ангельску: Humphrey DeForest Bogart; 25 сьнежня 1899 — 14 студзеня 1957) — амэрыканскі кінаактор, які стаў эмблемай жанру нуар і які служыў шанаваным узорам для актораў Эўропы і Амэрыкі. У Беларусі вядомы ў асноўным па фільмах «Мальтыйскі сокал» (1941) і «Касаблянка» (1942). У 1999 годзе Амэрыканскі інстытут кіно назваў Богарта найвялікшым амэрыканскім кінаакторам у гісторыі.

Гамфры Богарт
Humphrey Bogart
Імя пры нараджэньні Гамфры Дэфарэст Богарт
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1899
Месца нараджэньня Нью-Ёрк, ЗША
Дата сьмерці 14 студзеня 1957 (57 гадоў)
Месца сьмерці Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Прычына сьмерці рак стрававода[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Жанры вэстэрн[d] і нуар[d]
Бацька Belmont DeForest Bogart[d][1]
Маці Мод Гамфры[d]
Дзеці Стывэн Гамфры Богарт[d] і Leslie Bogart[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000007
Сайт humphreybogart.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Сын хірурга, Богарт сам нейкі час вывучаў мэдыцыну, затым пайшоў служыць на флёт падчас Першай сусьветнай вайны. Атрымаў раны на твары ў выніку парыву знарада на борце судна. Шнар зьнявечыў яго верхнюю губу і часткова паралізаваў яе, што мовілася на яго манеры казаць і стала своеасаблівай гандлёвай маркай.

Пачынаў з тэатру ў 1920-я гады, дэбютаваў у розных кароткіх фільмах, як «Broadway’s Like That» (1930). Падчас здымак фільму «Мець і ня мець» (1944) ажаніўся на Лорэн Бэкол, якая стала яго чацьвертай і апошняй жонкай. Курыў усё жыцьцё, Богарт памёр ад раку горла ў 1957 годзе.

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

  • Самы вядомы фільм Богарта — «Касаблянка» — прызнаны найлепшым фільмам стагодзьдзя.
  • Ледзь прэзыдэнт ЗША Франклін Дэлана Рузвэлт вярнуўся з Касаблянкі, дзе ён сустракаўся з Ўінстанам Чэрчылем, ён тут жа запатрабаваў арганізаваць адмысловы паказ фільму ў Белым доме.

Фільмаграфія рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  1. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.