Канфлікт
Канфлі́кт (лац. conflictus — сутыкненьне) — супрацьдзеяньне супрацьлеглых зацікаўленасьцяў, поглядаў і сілаў.
На пачатку ХІХ стагодзьдзя нямецкі філёзаф Георг Гэгель распрацаваў тэорыю канфлікту, паводле якой «супрацьлегласьць, якая існуе ў сытуацыі» стварае магчымасьць і патрэбу супрацьборства. Спосабамі вырашэньня і ўпарадкавананьня служаць: перамовы, кампраміс, зварот у суд, пошук узаемных і агульных зацікаўленасьцяў[1]. Разгортваецца празь дзейнаснае зацісканьне адным бокам зацікаўленасьцяў другога[2].
Віды
рэдагаваць- Паводле прадмету: веравызнавальны, гаспадарчы, грамадзкі, грамадзянскі, ідэалягічны і сямейна-побытавы.
- Паводле дзейнікаў: унутрыасабовы, унутрыгрупавы, міжасабовы, між асобай і суполкай, міжгрупавы і міжнародны.
- Паводле распаўсюджаньня: мясцовы, абласны, краёвы, міждзяржаўны і сусьветны.
- Паводле прызначэньня: збудавальны — прыбірае хібы грамадзкага ладу і супольнасьці; разбуральны — абніжае спраўнасьць грамадзкага ладу і супольнасьці.
- Паводле ўстаналеньняў: устаноўчы (інстытуцыйны) — вядзецца ў межах дзейных грамадзкіх устанаўленьняў; пазаўстаноўчы (пазаінстытуцыйны) — разыходзіцца зь існымі грамадзкімі ўстанаўленьнямі каштоўнасьцяў і нормаў (дзяржаўны пераварот і путч).
- Паводле мірнасьці: прымірымы і непрымірымы.
- Паводле адкрытасьці: яўны і скрыты[1].
Становішчы
рэдагавацьПры імкненьні да перавагі адзін бок аказвае націск на другі, каб самасьцьвердзіцца. Спробы дамагчыся перавагі праяўляюцца загадам і пагрозай, рэзкім несправядлівым асуджэньнем і абвінавачаньнем, насьмешкай і саркастычнай заўвагай. У выніку пачуцьцё прыніжэньня супрацьлеглага боку можа выклікаць сутычку.
- Паблажлівае стаўленьне. Удаваньне добразычлівасьці.
- Выхваленьне. Аповед пра несапраўдны посьпех і дасягненьне выклікае зайздрасьць і раздражненьне.
- Навязваньне парады. Выстаўленьне адрасата бездапаможнай ахвярай.
- Перабіваньне суразмоўцы. Пазначэньне іншага меркаваньня ў якасьці менш істотнага і нявартага выслухоўваньня.
- Безапэляцыйнасьць. Катэгарычнае выказваньне, пры якім няма шанцу агучыць сваё меркаваньне. Такі загон у кут схіляе да адчайнай і агрэсіўнай абароны.
- Утойваньне зьвестак. Скрытасьць патрэбнай для выжываньня інфармацыі спараджае стан трывогі.
- Неэтычныя паводзіны. Перакрэсьліваньне агульнапрынятых правілаў, нормаў маралі і жыцьцёвых перакананьняў іншых людзей.
- Паджартоўваньне. Надзвычай едкія жарты з асьмяяньнем людзей без адмысловага на тое пачуцьця гумару.
- Нагадваньне. Выкліканьне адчуваньня недарэчнай бездапаможнасьці праз панесеную душэўную і рэчыўную страту.
- Перакладаньне адказнасьці. Перажываньне непрыемнага пачуцьця адказнасьці за чужыя абавязкі вядзе да гневу.
- Падман. Нават спроба прыводзіць да моцнага абурэньня[2].
Чыньнікі
рэдагаваць- Прыродная агрэсіўнасьць. Імкненьне да самасьцьвярджэньня праз выліваньне раздражненьня на людзей побач і вырашэньня ўнутраных цяжкасьцяў за кошт навакольных.
- Сытуатыўная агрэсіўнасьць. Унутраныя супярэчнасьці праз дрэнны настрой і кепскае самаадчуваньне, а таксама непрыемнасьці ў асабістым жыцьці і на працы. Узьнікае праз разгубленасьць і расчараваньне ад неажыцьцяўленьня значнай патрэбы і мэты. Такая безвыходнасьць і напружанасьць выклікаюць агрэсіўную абарончую рэакцыю.
- Эгаізм. Дамаганьні на шкоду навакольным расцэньваюцца ў якасьці несправядлівых. Разгляданьне іншых у якасьці прылады для дасягненьня карыснай мэты выклікае крыўду, раздражненьне і гнеў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Яўген Бабосаў. Канфлікт // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 8: : Канто — Кулі. — С. 11. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
- ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Спрачаемся, канфліктуем... Чаму // Зьвязда : газэта. — 22 студзеня 2014. — № 11 (27621). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |