Аўстрыя Вена

аўстрыйскі футбольны клюб

«Аўстрыя» (па-нямецку: Austria) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Вены. Заснаваны ў 1911 годзе. 24-разовы чэмпіён Аўстрыі і 27-разовы ўладальнік Кубка Аўстрыі.

Аўстрыя Вена
Поўная назва па-аўстрыйску: Fußballklub Austria Wien
Заснаваны 15 сакавіка 1911
Горад Вена, Аўстрыя
Стадыён Франц Гор
Умяшчальнасьць: 13 400
Прэзыдэнт Вольфганг Кацыян[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fk-austria.at (ням.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

Карані футбольнага клюбу «Аўстрыя» прасочваюцца да крыкетнага клюбу, які паўстаў 20 кастрычніка 1910 году ў Вене. У сьнежні таго ж году крыкетны клюб быў перайменаваны ў «Аматарскі клюб Вены». Аматары здабылі тытул чэмпіёнаў Аўстрыі у 1924 годзе, а ўжо праз два гады клюб набыў назву «Аўстрыя», бо каманда стала прафэсійнай. У тым жа годзе клюб зноў стаў чэмпіёнам краіны. 1930-я гады былі аднымі з самых пасьпяховых эпохаў клюбу. «Аўстрыя» двойчы перамагла ў Кубку Мітропы ў 1933 і 1936 гады. Зоркай тагачаснай каманды быў нападнік Матыяс Зындэляр, які ў 1998 годзе быў абраны найвялікшым аўстрыйскім футбалістам усіх часоў[1].

Занядбаньне адбылося праз аншлюс Аўстрыі ў 1938 годзе. «Аўстрыя» мела мянушку «Юдэйскі клюб» (ням. Judenklub)[2]. Калі гітлераўцы дацягнуліся да краіны, шмат габрэяў гульцоў і супрацоўнікаў клюбу габрэяў былі забітыя ці былі вымушаныя ўцячы з краіны. 23 студзеня 1939 году загінуў Зындэляр пры навызначаных абставінах. За некаторы час да гэтага ён адмовіўся быў гуляць за аб’яднаную зборную Нямеччыны і Аўстрыі, спасылаючыся на траўмы і сканчэньне міжнароднае кар’еры. За час акупацыі клюб спаборнічаў у рэгіянальнай лізе, але аніколі не фінішаваў вышэй за чацьвертае месца. Яшчэ ў 1938 годзе нацысты спрабавалі націснуць на ўлады, каб яны прымусілі клюб зьмяніць сваю назву на «Остмарк». «Аўстрыя» здабыла перамогу ў чэмпіянаце Аўстрыі ў 1949 годзе і абараніла яе ў наступным годзе. Пазьней свой чарговы чэмпіёнскі трафэй каманда здабыла ў 1953 годзе. У першай палове 1960-х галоўнай зоркай каманды быў Горст Нэмэц.

Венскае дэрбі рэдагаваць

 
Дэрбавы матч 2010 году паміж клюбамі.

«Аўстрыя» мае спрадвечнага суперніка «Рапід». Матчы паміж камандамі маюць назву Венскае дэрбі. Абодва клубы ёсьць аднымі самых пасьпяховых і папулярных у краіне, пагатоў яны ніколі не пакідалі найвышэйшага аўстрыйскага дывізіёну. Абедзьве дружыны паходзяць з раёну Гіцынг на захадзе гораду, але з тых часоў клюбы разьехаліся. Гістарычна «Аўстрыя» разглядаецца як клюб сярэдняе клясы, а да Другой сусьветнай вайны «Аўстрыя» разглядалася, як клюб культуры кавярняў і інтэлігенцыі[3]. У гэты ж час «Рапід» традыцыйна захоўвае падтрымку рабочай клясы Вены. Два клюбы ўпершыню сустрэліся паміж сабой у матчы чэмпіянату краіны 8 верасьня 1911 году. Матч скончыўся перамогай «Рапіду» зь лікам 4:1[4]. Матчы паміж камандамі ёсьць адным з самым гуляным дэрбі ў эўрапейскім футболе пасьля Глазгаўскага дэрбі паміж «Сэлтыкам» і «Рэйнджарзам» ды Эдынбурскага дэрбі паміж «Гартсам» і «Гібэрніянам». Абодва памянёныя дэрбі належаць Шатляндыі.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Крыстыян Фрухтль 2000
2   Аб Люка Пацоўрэк 2005
3   Аб Лукас Галван 1991
4   Аб Зіяд Эль-Шэйві 2004
8   ПА Джэймз Голанд 1989
9   Нап Мугарэм Гушкавіч 2003
10   Нап Фісьнік Асьляні (ар. Гофэнгайм) 2002
11   Нап Мануэль Польстэр 2002
13   Бр Люкас Вэдль 1995
17   Нап Андрэас Грубэр 1995
19   ПА Марвін Поцман 1993
21   Аб Акін Генуш 2000
22   ПА Флёрыян Вуштынгер 2003
24   Аб Тын Пляватыч 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
26   Аб Райнгальд Ранфтль 1992
27   Нап Рамэо Вучыч 2003
29   Нап Марка Рагуж 1998
30   ПА Манфрэд Фішэр (капітан) 1995
33   Нап Аляксандар Шміт 1998
36   ПА Домінік Фіц 1999
37   ПА Морыц Вэльс 2004
40   Аб Матэо Майзьль 2000
41   Аб Франс Крэцыг (ар. Баварыя) 2003
46   Аб Яганэс Гандль 1998
60   Нап Сыльва Кангані 2003
66   Аб Марвін Мартынс 1995
99   Бр Мірка Кос 1997

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць