Смолвы

вёска ў Летуве

Смолвы (лет. Smalvos) — вёска ў Летуве, каля возера Смолваў. Уваходзяць у склад Турмонцкага староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 173 чалавекі.

Смолвы
лац. Smołvy
лет. Smalvos
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Езяроскі
Насельніцтва: 173 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°38′27.2335″ пн. ш. 26°21′42.8227″ у. д. / 55.640898194° пн. ш. 26.361895194° у. д. / 55.640898194; 26.361895194Каардынаты: 55°38′27.2335″ пн. ш. 26°21′42.8227″ у. д. / 55.640898194° пн. ш. 26.361895194° у. д. / 55.640898194; 26.361895194
Смолвы на мапе Летувы
Смолвы
Смолвы
Смолвы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Смолвы — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Маці Божай Ружанцовай, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Смолвы датуецца 1580 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва і знаходзіліся ў валоданьні Клябоўскіх.

У 1600 годзе Смолвы перайшлі да Падбярэскіх, пазьней — да Гінтаўтаў і Барташэвічаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Смолвы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у Смолвах было 6 будынкаў, дзеялі касьцёл і сынагога, штогод праводзіліся два кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Смолвы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смолвы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[1]. У 1920 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Смолвы Летуве.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: ~1889 год — 175 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 173 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1857)
  1. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 914.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць