Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў
Слуцкая пэрсыярня, або Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў — мануфактура, якая дзейнічала ў 1740—1846 гадах у Слуцку.
Дзеяпіс
рэдагавацьСлуцкая пэрсыярня пачала існаваць з 1730-х гадоў з ткальняў, закладзеных Геранімам Флярыянам Радзівілам[1]. На мануфактуру быў запрошаны з г. Станіслава (цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) майстар Ян Маджарскі.
У 1760-х гадах да Слуцкае пэрсыярні далучана Нясьвіская пэрсыярня, што існавала з 1740-х гадоў у Нясьвіскім прыгарадзе Альба.
У 1793 годзе рабіла 60 работнікаў, было 28 станкоў. Выраблялі слуцкія паясы, а таксама шаўковыя пакрывалы і махры, залатыя і сярэбраныя галуны, падвязкі, стужкі, габэлены, дываны.
У час росквіту пэрсыярні на ёй выраблялася каля 200 паясоў штогод[2].
З пачатку XIX стагодзьдзя выпускала пераважна тканіны для літургічнага ужытку.
У вайну 1812 году мануфактура была разрабавана, яе будынкі пашкоджаны, а работнікі распушчаны ці зьбеглі. Аднаўленьне адбылося ў 1814 годзе і работа працягвалася без вялікага посьпеху да 1846 года, пакуль тагачасны гаспадар горада В. Радзівіл не зачыніў яе назаўсёды[3].
Работнікі
рэдагавацьУ пачатку тут рабілі турэцкія прыхадні, якіх запрасілі ўзамен за добрую плату. Зь цягам часу падрыхтаваны беларускія работнікі ручнога шаўкаткацтва М. Барановіч, І. Барсук, Ян Гадоўскі, Капчыла, Дойка, Тамаш Хаецкі і інш.
Трэба адзначыць, што на Слуцкае пэрсыярні ад першых да апошніх гадоў яе існаваньня рабілі толькі мясцовыя людзі — галоўным чынам мяшчане і шляхціцы са Слуцка і ваколіц, з Нясьвіжа, Урэчча, Сьвержня. Аднак у некаторых лістах згадваюцца асобы з больш далёкіх краёў Вялікага Княства Літоўскага[3].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с ISBN 978-985-01-1080-0. С. 18.
- ^ Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с ISBN 978-985-01-1080-0. С. 25.
- ^ а б Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с ISBN 978-985-01-1080-0. С. 20.
Літаратура
рэдагаваць- 30 Трызна Дз. С. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, Слуцкая персіярня.
- Карпачоў Я. М. Узнікненне і развіццё Слуцкай вотчыннай мануфактуры шаўковых паясоў // Весці АН БССР. Сер. грамад, навук. 1982. № 3.