Ян Маджарскі
Ян Маджарскі (Аванэс Маджаранц) (пачатак XVIII стагодзьдзя, Канстантынопаль або Сяміградзьдзе — 1800 або 1801, Слуцак, Расея) — ткач, мастак, кіраўнік і арандатар Слуцкае пэрсыярні[1].
Ян Маджарскі | |
Род дзейнасьці | ткач рамесьнік |
---|---|
Дата нараджэньня | пачатак 18 стагодзьдзя |
Месца нараджэньня | Канстантынопаль Асманская дзяржава |
Дата сьмерці | 1800 або 1801 |
Месца сьмерці | Слуцак Менская губэрня Расея |
Месца пахаваньня | Кляштар бэрдандынаў |
Месца вучобы | Канстантынопальскія пэрсыярні |
Занятак | ткач, рамесьнік, тэкстыльны дызайнэр |
Гады дзейнасьці | з 1740-ых гадоў |
Вядомы як | прадпрымальнік ткач |
Бацька | Нун |
Жонка | Армінэ |
Дзеці | Лявон Маджарскі |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Маджарскі.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Канстантынопалі (па іншых зьвестках Сяміградзьдзі, зараз гэта землі Румыніі) ў сям’і вугорца на ймя Нума (сына Міхала[2]) і армянкі[1]. Бацька служыў у аўстрыяцкім войску і патрапіў у турэцкі палон[2].
Ткацкаму рамяству навучаўся ў Канстантынопалі. У 1740-х вырабляў паясы на ткальні князёў Патоцкіх у Станіславе. У 1758 годзе быў запрошаны ваяводам віленскім Міхалам Казімерам Радзівілам (Рыбанькам) у Нясьвіж, потым працаваў у Слуцку, дзе кіраваў пэрсыярняю[1]. Бурлівая дзейнасьць слуцкай пэрсыярні прыносіла Маджарскаму вялікі прыбытак. Ён набыў за 30 тысячаў залатых двор Сёлка (цяпер у межах Слуцку), а потым нават змог дамовіцца з сынам аб арэндзе ткальні[3] ў 1776—1780 роках[1].
Памёр у Слуцку ў 1800 або 1801 годзе і, як сьцьвярджаюць дасьледчыкі, быў пахаваны ў тамтэйшых бэрнардынаў[3].
Творчасьць
рэдагавацьРаспрацаваў кампазыцыйную структуру, віды паясоў (двухбаковыя, чатырохчастковыя) і асноўныя тыпы дэкору паясоў[1].
Сям’я
рэдагавацьЗ жонкай Армінэ (магчыма, яе імя Разалія[2]) мелі сына Лявона і некалькіх дачок[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с ISBN 978-985-01-1080-0. С. 126.
- ^ а б в Зміцер Юркевіч. Дакументальныя крыніцы да радаводу Станіслава Манюшкі
- ^ а б Зміцер Юркевіч. Таямніцы Манюшкаў. Частка XVI. Маджарскія. № 31 (1470) 01.08.2020 — 08.08.2020 г
- ^ Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с ISBN 978-985-01-1080-0. С. 23.