Слонімскі драматычны тэатар
Сло́німскі драматы́чны тэа́тар — дзяржаўны прафэсійны тэатар Беларусі, які пачаў дзейнічаць 1 студзеня 1990 году ў Слоніме.
Слонімскі драматычны тэатар | |
2013 год | |
Асноўныя зьвесткі | |
---|---|
Колішняя назва | Слонімскі дзяржаўны драматычны тэатар |
Тып | драматычны |
Заснаваньне | 1 лістапада 1990 (34 гады таму) |
Заснавальнік | Мікалай Варвашэвіч |
Трупы | загадніца Ларыса Слонава |
Жанры | камэдыя, фарс |
Будынак тэатру | |
Месцазнаходжаньне | Слонім, Гарадзенская вобласьць, Беларусь |
Адрас | плошча Леніна, д. 13-4 |
Тэлефон | +375 (1562) 5-13-64[1] |
53°5′32″ пн. ш. 25°19′12″ у. д. / 53.09222° пн. ш. 25.32° у. д.Каардынаты: 53°5′32″ пн. ш. 25°19′12″ у. д. / 53.09222° пн. ш. 25.32° у. д. | |
Пашыраны | сакавік 2014 году |
Зьмяшчальнасьць | 196 месцаў |
Статус | дзейны |
Кіраўніцтва | |
Ведамства | Міністэрства культуры Беларусі |
Дырэктар | Аляксей Ткачоў |
Галоўны рэжысэр | Васіль Сявец[2] |
Сайт | slonimteatr.by |
Кіраўніцтва
рэдагавацьКіраўнікі:
- Мікалай Варвашэвіч (1968—2000);
- Мікалай Лішык (2001—2017);
- Аляксей Ткачоў (ад 2018 году).
Галоўныя рэжысэры:
- Віктар Бутакоў (2000—2003);
- Віктар Небальсін (2003—2008);
- Васіль Сявец (ад 2008 году).
Пастаноўкі
рэдагавацьКалектыў тэатра ажыцьцявіў каля 100 пастановак для дарослых і юных гледачоў. У рэпэртуары тэатра пераважаюць спэктаклі камэдыйнага жанру, пастаўленыя ў традыцыях беларускага народнага тэатра: «Прымакі» Я. Купалы, «Не забыцца і пасьпець на сябе хамут адзець» Л. Радзевіча, «Лекі ад каханьня» і «Каханьне з падманам» У. Галубка, «Трыбунал» А. Макаёнка.
Ставяцца пьесы сучасных беларускіх драматургаў: «Сабака з залатым зубам» У. Саўліча, «Жаніх па перапісцы» Андрэя Федарэнкі, «Чужыя грошы» Уладзімера Бутрамеева, «Чарнакніжкік» С. Кавалёва, «Спакуса» А. Якімовіча, «Не пакідай мяне» А. Дударава.
Значнае месца ў рэпертуары тэатра займаюць пьесы клясычнае й сучаснае расейкае й замежнае драматургіі: «Жаніцьба Бальзамінава» і «На бойкім месцы» А. Астроўскага, «Сямейны партрэт з чужым» С. Лабазёрава, «Гаспадыня гасьцініцы» Карла Гальдоні, «Непаразуменьне» Альбэр Камю, «Жарты Парыжа» К. Манье, «Каханьне ў стылі барока» Я. Стэльмаха, «Маю жонку завуць Марыс» Р. Шара, «Свабодны шлюб» Д. Фо, «Курыца» М. Каляды.
Тэатар шмат ставіць спэктакляў на расейкай і беларускай мовах для юных гледачоў і гастралюе зь імі па Беларусі: «Дзень нараджэньня» Н. Абрамцавай, «Залатое кураня» У. Арлова, «Новы калабок» П. Васючэнкі, «Мяфа» Н. Палешчанковай, «Малыш і Карлсан» К. Папова, «Зялёны атрад» В. Валжаніна, «Жыла-была Сыраежка» В. Зіміна, «Аднойчы гарачым-гарачым летам» В. Ткачова, «Дзень нараджэньня ката Леапольда» А. Хайта, «Чарадзейнае люстэрка» І. Чаркашына і іншыя.
У асноўным калектыў тэатра абслугоўвае раённыя цэнтры і жыхароў вёсак у Гарадзенскае, Берасьцкае і Менскае абласьцях. На сёньняшні дзень у рэпэртуары тэатра значацца 18 спэктакляў для дзяцей і 15 пастановак для дарослых.
Прызнаньне
рэдагаваць- У 2001 годзе тэатр прымаў удзел у фэстывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску.
- На Другім рэспубліканскім фэстывалі творчай тэатральнай моладзі «Надзея-2001» роля Чорта ў выкананьні артысткі тэатра Ірыны Яцук у спэктаклі «Камэдыя» па пьесе У. Рудава ў пастаноўцы рэжысэра В.Небальсіна была прызнана лепшай жаночай роляй. Артыстка атрымала дыплём і прэмію.
- У 2007 годзе артыстка Ірына Яцук прызнана лепшай артысткай Гарадзенскай вобласьці. Ёй была ўручана прэмія імя Аляксандра Дубко Гарадзенскага аблвыканкама.
- 19 мая 2014 года адбылося ўрачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі ў гонар Міхаіла Казімера Агінскага на новым будынку драмтэатра, скульптар Леанід Богдан[3].
Мінуўшчына
рэдагаваць1 студзеня 1990 году заснавалі Слонімскі дзяржаўны драматычны тэатар на асновае Слонімскага народнага тэатру, які існаваў зь лістапада 1948 году пры Слонімскім раённым Доме культуры. Яго першым кіраўніком стаў заслужаны дзяяч культуры Мікалай Варвашэвіч, які ўзначальваў народны тэатар з 1968 году[4].
У сакавіку 2014 году Слонімскі драматычны тэатар перамясьцілі ў новае памяшканьне з заляй на 196 месцаў. Урачыстае адкрыцьцё суправадзілі прэм’ерай спэктакля паводле п’есы Янкі Купалы «Паўлінка» ў пастаноўцы рэжысэра Васіля Сяўца[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кантакты // Слонімскі драматычны тэатар, 2023 г. Праверана 25 студзеня 2023 г.
- ^ Калектыў // Слонімскі драматычны тэатар, 2023 г. Праверана 25 студзеня 2023 г.
- ^ Мемориальная доска в честь Михаила Казимира Огинского на новом здании драмтеатра в Слониме
- ^ З гісторыі тэатральнага мастацтва Слонімшчыны // Слонімскі драматычны тэатар, 2023 г. Праверана 25 студзеня 2023 г.
- ^ Сяргей Чыгрын. У Слоніме тэатральнае навасельле // Жырандоля. — 29 сакавіка 2014. — № 8 (225).
Літаратура
рэдагаваць- 17 Чыгрын С. М. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. Слонімскі беларускі драматычны тэатр.