Бівень
Бівень, таксама ікол у дзікоў — відазьменены зуб (іклы або секачы). Біўні прысутнічаюць у асноўным у розных хобатных сысуноў. Біўнямі называюць і відазьмененае пярэдняе зуб'е «марскіх аднарогаў» — нарвалаў, і іклы маржоў. У сланоў біўні — гэта верхнія секачы. У індыйскіх сланоў даўжыня біўняў дасягае 1,6 м, вага да 20-25 кг. У афрыканскіх сланоў біўні буйнейшыя. Самы буйны зь вядомых біўняў дасягаў даўжыні 4,1 м пры вазе 148 кг.