Славянскія краіны
Славянскія краіны — рэгіён, дзе пражываюць славяне і гавораць на славянскіх мовах. Тэрыторыя адпавядае больш або меней Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе і складаецца з наступных краінаў: Беларусь, Баўгарыя, Босьнія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Польшча, Расея, Сэрбія, Славаччына, Славенія, Прыднястроўе (непрызнаная дзяржава), Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія і Ўкраіна. Агульная плошча славянскіх краінаў — 18 703 000 кв².
У іншых эўрапейскіх краінах таксама ёсьць славянскае насельніцтва — лужычане ў Нямеччыне (Лужыца), ліпаване ў Румыніі, славенцы і харваты ў паўночна-ўсходняй Італіі і паўднёвай Аўстрыі, а таксама значныя славянскія дыяспары ў Заходняй Эўропе.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |