Іванава Слабада (Гомельская вобласьць)

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Слабада (вёска, Лельчыцкі раён)»)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Іванава Слабада, Слабада (неадназначнасьць).

Іва́нава Слабада́[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 5 км на паўночны ўсход ад Тонежу, за 46 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Іванава Слабада ўваходзіць у склад Тонескага сельсавету.

Іванава Слабада
трансьліт. Ivanava Slabada
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Тонескі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 452 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247854
СААТА: 3228856066
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°51′7″ пн. ш. 27°52′27″ у. д. / 51.85194° пн. ш. 27.87417° у. д. / 51.85194; 27.87417Каардынаты: 51°51′7″ пн. ш. 27°52′27″ у. д. / 51.85194° пн. ш. 27.87417° у. д. / 51.85194; 27.87417
Іванава Слабада на мапе Беларусі ±
Іванава Слабада
Іванава Слабада
Іванава Слабада
Іванава Слабада
Іванава Слабада
Іванава Слабада

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з XIX стагодзьдзя як вёска Тонескай воласьці Мазырскага павету.

У студзені 1943 году нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 9 жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 15 двароў, 109 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 85 двароў, 607 жыхароў; 1917 год — 106 двароў, 662 жыхары; 1940 год — 141 двор, 723 жыхары; 1971 год — 271 двор, 1062 жыхары; 1998 год — 246 двароў, 591 жыхар; 1999 год — 576 жыхароў; 2000 год — 257 двароў, 592 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 452 жыхары

Інфраструктура

рэдагаваць

Мэханічныя майстэрні, лясьніцтва. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, Дом быту, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, 3 крамы, аддзяленьне ашчаднага банку «Беларусбанк». У вёсцы знаходзіцца цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Іванава Слабада»

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 219

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць