Скірдзімы
Скірдзі́мы[2] (таксама — Скі́рдзімы[2]) — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Крэўскага сельсавету. На ўсход ад вёскі праходзіць дарога М7.
Скірдзімы | |
трансьліт. Skirdzimy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Смаргонскі |
Сельсавет: | Крэўскі |
Насельніцтва: | 12 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1592 |
Паштовы індэкс: | 231000 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°21′26″ пн. ш. 26°8′43″ у. д. / 54.35722° пн. ш. 26.14528° у. д.Каардынаты: 54°21′26″ пн. ш. 26°8′43″ у. д. / 54.35722° пн. ш. 26.14528° у. д. |
± Скірдзімы |
Гісторыя
рэдагавацьПадчас Першай сусьветнай вайны ў вёсны знаходзіўся штаб 16-й ландвэрнай дывізіі. 11 лістапада 1917 году ў вёскі завітаў Вільгельм ІІ. Вайсковая дэпутацыя выстраілася на палявым пляцы паміж вёскамі Чаркасы і Скірдзімы. Пасьля кароткай прамовы да ўсіх прысутных імпэратар уручыў жалезныя крыжы асобным салдатам і афіцэрам. Потым адбыўся парад нямецкіх вайскоўцаў перад кайзэрам[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 12 чалавек[1]
- 1999 год — 26 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьЗа 2 км на паўночны захад ад вёскі, у лесе, паміж палявой дарогай зь вёскі і шашой на Вільню знаходзіцца курганны могільнік. 39 курганоў дыямэтрам каля 15 м, вышынёй 0,3—1,3 м. У цэнтры амаль усіх курганоў глыбокія ўпадзіны (верагодна, сьляды раскопак). Выяўлена каменная абкладка курганоў. Вядомы з канца XIX стагодзьдзя. Абсьледаваў у 1982 годзе Э. М. Зайкоўскі[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 349—350
- ^ Як кайзер Вільгельм II прыязджаў на Смаргоншчыну, Новы час
- ^ Помнікі Крэўшчыны