Сярога

(Перанакіравана з «Серёга»)

Сяро́га (рас. Серёга, сапраўднае імя Сярге́й Васі́левіч Пархо́менка; нар. 8 кастрычніка 1976) — расейскамоўны рэпэр беларускага паходжаньня.

Сярога
Дата нараджэньня 8 кастрычніка 1976(1976-10-08)[1] (48 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь, Расея
Занятак сьпявак, рэпэр, музычны прадусар
Псэўданімы Серёга (2002—2012), Айвенго, Диез, Сергей Пархоменко (a.k.a. Seryoga) (2014 — н. в.) і Полиграф ШарикOFF (2015 — н. в.)
Жанры хіп-хоп
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Серёга (2002—2012), Айвенго, Диез, Сергей Пархоменко (a.k.a. Seryoga) (2014 — н. в.) і Полиграф ШарикOFF (2015 — н. в.)
Гурты Контра-да-банда
Супрацоўніцтва St1m, Сацура, Макс Лорэнс
Лэйблы Moon records, BMG, Go-Records, King Ring

Біяграфія

рэдагаваць

Афіцыйная біяграфія Сярогі занадта міталягізаваная, і таму ставіцца да яе варта крытычна. Вядома, што Сярога нарадзіўся ў Гомлі. У 1993 скончыў гомельскую сярэднюю школу № 49 з паглыбленым вывучэньнем нямецкае мовы. Паводле розных зьвестак мае або дзьве вышэйшыя адукацыі (нямецкая філялёгія; паліталёгія), або адну няскончаную. Афіцыйныя біёграфы сьцьвярджаюць, што да пачатку рэалізацыі ўласнага рэп-праекту Сярога жыў пяць гадоў у Нямеччыне, дзе нібыта працаваў чарнарабочым. Між тым людзі, блізкія да колішняга гомельскага Сярогіна асяродзьдзя, вельмі скептычна азываюцца на гэты конт. Так ці інакш, але ад пачатку раскруткі праекту (2003—2004) Сярога фактычна пакінуў Гомель, жывучы пераважна ва Ўкраіне, а потым і ў Расеі. Паводле няспраўджаных зьвестак, халасты.

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • «Змардавалі Лялю» (па-расейску: Загубили Лялю) (2003) — максі-сынгл
  • «Мой двор: вясельлі & хаўтуры» (Мой двор: свадьбы & похороны) (2004) — паўнафарматны альбом. У Расеі выдаваўся са зьмененым падзагалоўкам: «Мой двор. Спартовыя прыпеўкі» (Мой двор. Спортивные частушки)
  • «Дыскаліхаманка» (Дискомалярия) (2005) — паўнафарматны альбом.
  • «Хроніка дзецюка з гомельскіх вуліц» (Хроника парнишки с гомельских улиц) (2008) — паўнафарматны альбом.

Ацэнкі творчасьці

рэдагаваць

Творчасьць Сярогі выклікае неадназначную рэакцыю на постсавецкай прасторы і ў Заходняй Эўропе. Дзеля таго ён мае ад журналістаў розныя мянушкі накшталт «славянскі Эмінэм», «расейскі Эмінэм».

«Чорны бумэр» — адзін з мэга-гітоў Сярогі, дзякуючы якому ён здабыў шалёную папулярнасьць ва Ўкраіне і Расеі, а ўжо потым і ў Беларусі. У калямузычных беларускіх колах ходзіць PR-легенда, быццам гэтая песьня сьпярша прапаноўвалася ўсім менскім FM-станцыям, але не была належным чынам ацэнена і трапіла ў ратацыю толькі пасьля посьпеху ў суседніх краінах. Аматары Сярогі зь Беларусі і Ўкраіны пераклалі песьню на беларускую і ўкраінскую мовы (вядомы, прынамсі, па адным перастварэньні). Аднак рэпэр аддае перавагу расейскай мове. На адной з інтэрнэт-канфэрэнцыяў для беларускай аўдыторыі ў 2006 годзе ён зазначыў пра гэтую прэфэрэнцыю адмыслова. Тым ня менш у яго даробку ёсьць беларускамоўны трэк «Лялька», які выдаваўся на CD-кампіляцыях «Пасадзіў DEAD RAPку» і «Наша Музыка — 2» (2004).

Палітычная пазыцыя

рэдагаваць

У 2021 годзе Пархоменка публічна выказаўся ў падрымку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, апісваючы Лукашэнку як «захавальніка балянсу».[2]

Нягледзячы на шматлікія падрабязна задакумэнтаваныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі(en) і гвалтоўны разгон мірных пратэстаў пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г.[3], Пархоменка апісваў Беларусь як месца, дзе «чыста, спакойна, пануе мір» і дзе «шмат людзей са шчасьлівымі тварамі».[2]

Улетку 2021 году на сьвяткаваньні Купальля ў Александрыі падчас выступу заявіў, што хацеў бы праверыць поціск рукі Аляксандра Лукашэнкі. Па гэтым сказаў, што ў таго самы моцны поціск рукі ва ўсёй Эўропе — Усходняй, Цэнтральнай і Заходняй. Камэнтуючы водгукі ў інтэрнэце на гэты ўчынак, заявіў, што лічыць сябе расейскім «дзяржаўнікам» і што «Сталін — вялікі гуманіст»[4].

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць