Гіп-гоп

музычны жанр
(Перанакіравана з «Хіп-хоп»)

Гіп-гоп (па-ангельску: hip-hop) — моладзевая субкультура, якая зьявілася ў ЗША пры канцы 1970-х у асяродзьдзі афраамэрыканцаў. Для яе характэрны свая музыка рэп, свой жаргон, свая мода, танцавальныя стылі (брэйк-данс ды іншыя), графічнае мастацтва (графіці) і свой кінэматограф. Гіп-гоп дзеліцца на 4 элемэнты: самы першы, з чаго пачалася ўся культура гіп-гопу «DJing»; пазьней «RAPing»; «Graffiti Art»; i «Brack-Dance». Да пачатку 1990-х гадоў гіп-гоп стаў часткай моладзевай культуры ў шмат якіх краінах. Хоць вышэйпералічаныя элемэнты складаюць гіп-гоп як субкультуру, яны жывуць асобным жыцьцём. Сёньня бі-боі рэдка танчаць пад рэп, графіці малююць ужо далёка ня толькі рэпэры.

Бі-бой (выканаўца брэйк-дансу)

Гісторыя гіп-гопу

рэдагаваць

Назоў альбома гурта A Tribe Called Queast «Beats, Rhymes & Life» («Біты, рыфмы і жыцьцё») зьяўляецца эсэнцыянальнай дэфініцыяй гіп-гопу. Гэтыя тры вельмі істотныя для стылю атрыбуты, сумесь якіх адрозьнівае гіп-гоп ад усіх іншых музычных кірункаў сучаснай музыкі. Рыфмы — старанна складзеная сэквэнцыя складаў і дакладна абраных словаў, у стане ня толькі зацікавіць слухача тэмай песьні, але таксама ўцягваюць сваім артыстычным кшталтам. І апошняе — жыцьцё.

Хоць шмат асобаў, якія наштодзень ня маюць нічога супольнага з гіп-гопам можа зьдзівіць, гэта музыка, якая мае насамрэч вельмі шмат розных гучаньняў, неаднаразова дыямэтральна зьмяняецца. Як калісьці сказаў Баста Раймз: «Кожную музыку можна перарабіць на гіп-гоп, але ўжо гіп-гоп перарабіць на іншую музыку немагчыма».

Агульна прынята, што культура гіп-гопу складаецца з чатырох элемэнтаў: графіці, брэйк-дэнс, дыджэінг і эМ-Сі’інг. З двух апошніх, разам узятых (плюс біт-бокс, на які часта забываюцца) складаецца музычны стыль рэп.

Кліва Кампбэла, якога пазьней назвалі Кул Гэрк (па-ангельску: DJ Kool Herc), лічаць адным зь піянэраў гіп-гопу. З 1969 году Кул Гэрк часта зьяўляўся на моладзевых тусоўках і мерапрыемствах. Каб вылучыцца сярод сваіх знаёмых, ён вырашыў уключаць на танцах вінілавыя кружэлкі, бо раней былі толькі такія, якіх ні ў каго не было. Тады пры дапамозе свайго бацькі ён атрымаў вельмі рэдкі, на тыя часы альбом Джэймза Браўна — «Sex Machine», які быў яскравым прыкладам «фанку», які ўваходзіў тады ў моду. Зь цягам часу Кул зрабіўся тым, што пазьней атрымала назоў «Дыджэй», а сама чыннасьць пачала называцца «дыджэінгам». Існаваў і другі назоў прафэсіі таго, хто дабіраў кружэлкі для танцаў, пускаў іх і адначасова іх анансаваў — майстар цырымоніі, у арыгінале «master of ceremony», у скароце — MC — Эм-Сі.

Пазьней, калі дыджэі ўжо ня проста анансавалі кружэлкі, пачалі вымаўляць пад музыку рытмічныя тэксты, гэта ўжо ператварылася ў новы від творчасьці, названы рэпам. Ёсьць дзьве расшыфроўкі гэтай абрэвіятуры. Некаторыя спэцыялісты расшыфроўваюць яе як Rhythmical American Poetry (Рытмічная Амэрыканская Паэзія), іншыя кажуць — Read and Play (Чытай і Забаўляйся). А «эм-сі» зрабілася сынонімам рэп’а, ужо тады калі рэперамі зрабіліся ня толькі дыджэі, а спэцыяльныя выканаўцы. Тое што выдумаў Кул Гэрк, можна прыблізна апісаць, як сумесь ігры дзьвюх кружэлак, з адпаведнымі выразкамі гукаў. Гэты часта ўлётны, скрыты дзесьці паміж зусім не танцавальнай какафоніяй гукаў, часта працяглы на некалькі сэкунд, фрагмэнт, пульсуючы шалёным рытмам перкусыі, запетляны (сёньня да гэтага выкарыстоўваюцца сэмплеры, але раней усё было ў руках дыджэя, каторы клаў на грамафоны дзьве копіі такога самага вініла і зьмяняў некалькі сэкундную частку песьні ў некалькі хвілінны баль для вуха й ног), стварыў з пачатку фундамэнты гіп-гоп’а, а пазьней амаль усёй сучаснай музыкі. Электра, хаўс, тэхна, а таксама брэйкбіт, драм-н-бас — гэта ўсё дзеці, або найменш блізкая радня гіп-гоп’а.

Сам Гэрк распавядае, што калісьці ён уключыў адрывак песьні Джэймза Браўна «Give It Up Or Turn It Loose», у тым часе калі якраз грала песьня Майкла Вінэра «Bongo Rock». Маладыя людзі, якія толькі й чакалі такой, больш энэргічнай музыкі, адразу кінуліся танцаваць у стылі, якія пазьней быў названы «брэйк-дэнсам». Справа ў тым, што тая ўстаўка, якая дазваляе танцаваць хоць і ня доўга, але па-новаму й называецца «брэйк», або «брэйк-даўн». Таму брэйк і суправаджаючы яго рэп, сталі сынонімам гіп-гопу.

Кул Гэрк адрозьніваўся асаблівым густам у падборы кружэлак для дыджэінга. Ён ніколі не пераігрываў поп-гіты, а наадварот адыходзіў у бок, аддаваў перавагу жорсткаму фанку, які пазьней стаўся галоўным стылявым стрыжнем гіп-гопу. Калі б вы захацелі дашукацца таго, што аб’ядноўвае ўсе гэтыя элемэнты культуры гіп-гопу — яе цэнтральнай асобы, сапраўднага яе ядра — будзе ім бездыскусійна — дыджэй. Самая галоўная частка культуры гіп-гоп’а. Такім чынам, падагульняючы, варта запамятаць, што адным з заснавальнікаў гіп-гопу быў менавіта дыджэй — Кул Гэрк. Гэта былі ўжо 1980-я і мы кажам пра музыку. Але гіп-гоп гэта перад усім філязофія, стыль жыцьця. І ягоная ідэалёгія закладалася раней.

Акрамя дыджэя Кула Гэрка нельга не ўзгадаць другую, але ня менш важную асобу для гэтай культуры па мянушцы Афрыка Бамбаатаа (па-ангельску: Afrika Bambaataa). Вырас ён ва ўмовах Паўднёвага Бронксу й здабыў вялікі аўтарытэт сярод вулічных бандаў. Акрамя таго, што Бронкс быў адным з самых крымінагенных, небясьпечных раёнаў Амэрыкі, ён яшчэ быў месцам вялікай палітычнай актыўнасьці. Тут працавалі арганізацыі «Чорныя Пантэры», «Нацыя Іслама» і іншыя. Бамбаатаа ў 1973 годзе арганізаваў нейкую частку моладзі ў групоўку, якую назваў Zulu Nation. Яе першапачатковым ядром была брэйк-дэнсавая група Zulu Kings. Да новай арганізацыі спачатку прыходзілі толькі чорныя людзі, пазьней лацінаамэрыканцы, а яшчэ пазьней усе іншыя — незалежна ад колеру скуры. Тады гэтая арганізацыя пачала называцца Universal Zulu Nation.

Тэрмін Зулу быў запазычаны з аднайменнага фільму Майкла Кейна, пасьля прагляду якога ў 1964 годзе, Бамбаатаа пачаў цікавіцца сваімі афрыканскімі каранямі й па магчымасьці ўцягваў у свае зацікаўленасьці сябраў. Згодна зь іх поглядамі, іх арганізацыя адмаўляецца ад усялякіх расавых адрозьненьняў, жадае толькі міра й раўнапраўя сярод людзей. Лічыць, што музыка гэта найлепшы сродак для пераадоленьня ўсіх бар’ераў паміж людзьмі.

Наступным чалавекам, безь якога нельга казаць пра гіп-гоп, зьяўляецца Джозэф Сэдлер, больш вядомага пад мянушкай «Grandmaster Flash». Яго заслуга ў тым, што ён першы пачаў працаваць зь мікшэрам пры двух грамафонах. Такім чынам, зьявілася магчымасьць падчас ігры кружэлкі на першым грамафоне, слухаць у навушніках, тое што гучыць на другім і ўключаць яго гук для публікі толькі тады, калі гэта трэба, пры дапамозе рухавічка на пульце, які завецца зараз «cross-fader’ам».

Рэп ня быў бы рэпам без «скрэтчаў» (што ў перакладзе з ангельскай значыць скрыжатаньне). Прыдумаў яго вучань Грандмастэра — якога звалі Grandwizard Theodore. Скрыжатаньне гэтае робіцца якраз тым рухавічком, прымяненьне якому выдумаў сам настаўнік, выразаючы адпаведныя гукі й рухам рукі іх паўтараючы.

Пад канец 1970-х гіп-гоп пачаў папулярызавацца. Спачатку толькі ў Нью-Ёрку. Акрамя Бронксу, дыджэі пачалі выступаць у суседніх кварталах — Гарлем і Кўінз. Звычайна рабілі яны гэта на адкрытых пляцоўках. Менавіта тады й пачаліся музычныя бітвы паміж дыджэямі. Кожны хацеў даказаць, што ён найлепшы. Перамагалі часьцей за ўсё тыя, у каго была найлепшая апаратура, паколькі маглі літаральна заглушыць супраціўніка. Адбываліся таксама там і спаборніцтвы паміж майстрамі брэйку. Гэта, дарэчы, прывяло да пазытыўных наступстваў. Па-першае, зьнізілася агульная агрэсіўнасьць разборак паміж вулічнымі бандамі. Нэгатыўная энэргія рэалізавалася ў іншай форме. Па-другое, моладзь, зацікаўленая гіп-гопам, была адцягнута ад наркотыкаў і алькаголю, паколькі заняткі брэйкам — рэч фізычна вельмі цяжкая.

Рэп — гэта рытмічная скорагаворка, якая выконваецца, і тут увага, прадстаўнікамі гіп-гоп культуры. Гэта вельмі важна, бо нельга назваць рэперам чалавека, які выконвае рэчытатывы пад музыку, але не зьяўляецца прадстаўніком культуры. Рэп мае вельмі шмат каранёў, якія ў большасьці датычаць чорнай культуры. Перад ўсім гэта традыцыя афрыканскіх паэтаў-казальнікаў (Griots). Далей, хуткае, рытмічнае вымаўленьне тэкстаў малітваў і казаньняў характэрная для чорных пратэстанцкіх гмін у ЗША. Пазьней — скэт (scat) — зусім новы від джазавага імправізаванага сьпяваньня з выкарыстаньнем бязмысьльных складаў — быў выдуманы ў 40-х гадах «боперамі», і ў першую чаргу трубачом Дізьзі Гільлесьпі (па-ангельску: Dizzy Gillespie). Хоць яшчэ да зьяўленьня бопа, Кэб Каллоўэй выкарыстоўваў элемэнты тарабарскай мовы ў праграмах свайго біг-бэнда. Скорагаворка выкарыстоўвалася на чорных радыёстанцыях дыджэямі ў 1950-х й 1960-х гадах, і называлася jive-talking. Як гэта ня дзіўна, але некаторыя да вытокаў рэпу залічваюць рытмічныя выхвальна-пагражаючыя тэксты, якія вымаўляюцца баксэрамі на рынгу перад бойкай. Так як рабіў гэта вядомы баксэр Махамад Алі. Адной з рыс раньняга рэпу зьяўляецца хвальба, так званае (braggadocio, што ў перакладзе з італьянскай мовы значыць — хваліцца). А тое, што ў скорагаворках прысутнічае ня толькі жорсткая рытмічная аснова, але й рыфмы — і зрабіла рэп сапраўдным мастацтвам, адметнасьцю сучаснай паэзіі.

Сучасныя спэцыялісты разьдзяляюць рэп на шэраг іншых кірункаў, зыходзячы з розных падставаў: геаграфічных, сэнсавых, музычных і г. д. Але хто б і дзе не выконваў яго, важна, які ўзровень пабудаваньня тэкстаў, наколькі рэп насамрэч набліжаецца да паэзіі. Пры тым, як у сэнсе зьместу, так і рыфмы. І таму ў асяродзьдзі прафэсіяналаў, склалася сур’ёзнае стаўленьне да тэкстаў.

Адным з фактараў папулярызацыі гіп-гопу было мастацтва «графіці». Яно нагадала пра сябе, літаральна выехаўшы з чорных раёнаў на сьценках вагонаў мэтро, якое езьдзіла праз увесь Нью-Ёрк. Хлапчукі з балёнчыкамі з фарбай у руках ноччу хутка размалёўвалі цягнікі й вагоны ў сваім стылі, блізкім да поп-арту. З часам, некаторыя малюнкі самых цікавых прадстаўнікоў вулічнага малярства перавандравалі са сьцен будынкаў і вагонаў мэтро, да артыстычных галерэй Мангэтана.

Нельга распавядаць пра гіп-гоп, ня ведаючы яго каранёў.

З пачатку быў Фольк (Folk). Фольк менавіта з афрыканскага кантынэнта. Паколькі перкусыя, безь якой зараз немагчыма ўявіць сабе сучасную музыку, была асаблівасьцю менавіта паганскіх, язычніцкіх плямён, якія захаваліся ў Афрыцы да нашых часоў, а не так як на Эўрапейскім кантынэнце, якія амаль цалкам зьніклі дзякуючы Крыжакам. Такім чынам, сучасную музыку дала нам менавіта чорная зямля Афрыкі. А Эўрапейская памерла разам з Шапэнам, Бахам, Моцартам і іншымі. Афрыканскія нявольнікі, якіх першыя караблі прывезьлі ў сучасную Амэрыку ў 1619 годзе, прывезьлі з сабою таксама свой фальклёр. У канцы 19 стагодзьдзя пачаў зьяўляцца блюз, які карыстаў з фолька дзьвюма рукамі. Айцамі блюза былі патомкі нявольнікаў з Афрыкі. Такім чынам, усе сучасныя музычныя гатункі маюць свае карані ў Афрыцы. Амаль адначасова з блюзам пачаў разьвівацца Госпэл (па-ангельску: Gospel [godspel]). Від сакральнай музыкі чорных, пратэстанскіх гмін. На пачатку ХХ ст., са спалучэньня блюза й у большай частцы Госпэла нарадзіўся джаз, таксама музыка чорных. Пасьля заканчэньня Другой Сусьветнай вайны, са спалучэньня джаза й блюза нарадзіўся папулярны гатунак, які з посьпехам існуе да сёньняшняга дня. А называўся ён Rhythm and Blues, у скароце R&B. Маецца на ўвазе не папулярная сёньня субкультура R&B, абрывіатура якой расшыфроўваецца Rich and Beauty і называе клюбны гіп-гоп (так званы кранк, або Баўнс [bouns]) Р’энд’Б. А менавіта тую музыку, якую выконвалі такія вядомыя яе прадстаўнікі, як Ray Charles, Ruth Brown, The Drifters i The Coasters, а сучасны Рытм анд Блюз — гэта: Ashanti, Chris Brown, Ciara, Lauryn Hill, Usher, а не 50 Cent, Paul Wall, Snoop Dogg ці Puff Daddy. Менавіта з гэтага гатунку, пры дапамозе блюзу й джазу нарадзіліся рок-музыка — рок-н-рол. Які яшчэ тады называлі белым Рытм энд Блюзам (па-ангельску: white r’n’b). Прэкурсорамі Рок-н-Рола былі між іншым Chuck Berry (чорны), Элвіс Прэсьлі, Little Richard (чорны) і іншыя. У Р’н’Б, пры спалучэньні з Госпэл, таксама бярэ свой пачатак музыка Соўл (Soul). Гэта адбываецца ў 1960-х гадах, калі зьяўляецца таксама Блэк Рок (Black-Rock) i Jazz-Fusion, спалучэньне джаза й рок-музыкі, прадстаўніком якога быў наш зямляк, легендарны ў Польшчы музыка — Чэслаў Немэн. У 1970-я з Р’н’Б вылучыўся таксама стыль — Дыска (Disco). А першы дыска гіт выканала сьпявачка Р’н’Б — Donna Summer, песьня называлася «I Love to Love Me, Baby». Першапачаткова музыка Дыска была створана на патрэбы дыджэяў, для іх брэйкаў і вылучаў яе электранічны рытм. Вінілы гэтыя пускалі ў розных тэмпах, для хуткіх і павольных танцаў. Пазьней, пад канец 1970-х гэты стыль да пэрфекцыі давёў гурт Bee Gees. Але я хачу сканцэнтравацца на іншым музычным стылю, які таксама вылучыўся ў 1970-я, са спалучэньня Рытм энд Блюза, Соўлу й джаза, пабудаваны на характарыстычных рытмавых структурах, глыбокім басе, кароткіх, рэзаных гітарных акордах, і разбудаваных духавых сэкцыях. Неаднаразова выкарыстоўваліся ў ім элемэнты псыхадэлічных гукаў і музыкі этнічнай Афрыкі. На ўсё гэта накладаўся энэргічны й шчыры пераказ — groovi (груві). Гутарка ідзе пра фанк (Funk), а дакладна пра Funk Bomb, айцец гіп-гопу. Стваральнікам фанку лічыцца Джэймз Браўн, які памёр 25 сьнежня 2006 году. Ягоная сьмерць была моцным ўдарам для аматараў як фанку, так і гіп-гопу. Бо роўна як для маладых, так і вядомых ужо выканаўцаў ён быў інсьпірацыяй да апошніх сваіх хвілін. Гэты чалавек на працягу сваёй кар’еры выдаў, увага — 92 афіцыйных альбома, першы зь якіх выйшаў у 59 годзе, а апошні ў 2002 годзе. Фанк гэта экстраваганцыя ў модзе, у паводзінах, у жыцьці. А зараз яшчэ бясконцая бібліятэка самплаў, якія з такім замілаваньнем выкарыстоўваюць гіп-гоп дыджэі й бітмэйкеры. Выкарыстоўваюць зараз і выкарыстоўвалі раней. Менавіта таму, пад канец 1970-х — пачатку 1980-х у паўднёвым раёне Бронксу ў Нью-Ёрку, з фанку, зь лёгкай прымесьсю Р’н’Б — нарадзіўся рэп (Rap), адзін з чатырох элемэнтаў (DJing, Rap, Break-Dance, Graffiti) культуры гіп-гоп.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гіп-гопсховішча мультымэдыйных матэрыялаў