Семівало́кі (па-польску: Siemiwołoki, па-падляску: Semivołoki) — прысёлак вёскі Ягаднікі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Семівалокі
польск. Siemiwołoki
Семівалокі
Першыя згадкі: 1580
Мясцовая назва: Semivołoki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°42′5″ пн. ш. 23°28′9″ у. д. / 52.70139° пн. ш. 23.46917° у. д. / 52.70139; 23.46917Каардынаты: 52°42′5″ пн. ш. 23°28′9″ у. д. / 52.70139° пн. ш. 23.46917° у. д. / 52.70139; 23.46917
Семівалокі на мапе Польшчы
Семівалокі
Семівалокі
Семівалокі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары прысёлку ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[1]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1580 годзе каралева Ганна пабольшыла абшар бельскай вёскі Ягаднікі, надаючы ёй сем валокаў лугоў, на якіх сталі пасяляцца каралеўскія мужыкі)[2]. У міжваенны пэрыяд Семівалокі прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Пасьля Другой сусьветнай вайны Семівалокі былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.

  1. ^ Сайт парафіі сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
  2. ^ Семівалокі Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 4 траўня 2015 г.