Сацы
Сацы́ (па-польску: Soce, па-падляску: Sacế) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.
Сацы | |
польск. Sace | |
Традыцыйны абыход поляў у дзень сьв. Ільлі | |
Першыя згадкі: | 1560 |
Мясцовая назва: | Sacê |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараў |
Насельніцтва: | 80[1] чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-210 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°57′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 23.4° у. д.Каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 23.4° у. д. |
Сацы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пухлы).
Гісторыя
рэдагавацьВёска вядомая ўжо з 1560 году, калі прыналежала трасьцяніцкай воласьці. Праўдападобна жыхары Сацоў пасьля ўвядзеньня берасьцейскай вуніі засталіся прыхільнікамі праваслаўя і карысталіся паслугамі манастыроў у Адрынках і Заблудаве. У 1884 годзе намаганьнямі а. Флора Сасноўскага з суседніх Пухлаў у Сацах адкрылася першая школа (дзейнічала па 1915 г.). У час Першай сусьветнай вайны ўсе жыхары падаліся ў бежанства ў Расею, вярнуўшыся ў 1919 годзе сустрэлі поўнасьцю спаленую вёску. Ліквідацыя польскімі ўладамі прыходу ў Пухлах і далучэньне да прыходу ў далёкіх Рыбалах стварыла шанец іншым рэлігіям у Сацах. Першапачаткова трыюмфавалі тут прыхільнікі Ільлі Клімовіча, самазванчага прарока Ільлі з Грыбоўшчыны пад Крынкамі, а пасьля заснавалася тут невялікаколькасная супольнасьць адвэнтыстаў.
Гістарычныя каштоўнасьці
рэдагаваць25 красавіка 2012 году ўся вёска была запісана ў перапіс каштоўнасьцяў спадчыны, бо захавалася ў ёй вялікая колькасьць традыцыйных для Падляшша хатаў (з багатым драўляным дэкорам). Польскай дзяржавай ахоўваецца таксама забудова вёскі (дзьве вуліцы — Макраны ды Сухляны зь невялічай рэчкай паміж імі)[2].
У Сацах знаходзіцца таксама невялікая капліца сьв. Ільлі, пабудаваная на пачатку 20 ст. У сярэдзіне захоўваюцца народныя скульптуры аўтарства мясцовага жыхара Івана Кулешы (пам. 1935 г.).
-
Вакно з аканіцамі адной з хатаў
-
Хата ў Сацох
-
Капліца сьв. Ільлі (паб. пач. 20 ст.)
-
Круцыфікс Івана Кулешы ў капліцы
Зноскі
рэдагаваць- ^ Сацы. Афіцыйны сайт гміны Нараў. (пол.) Праверана 19 сакавіка 2015 г.
- ^ Soce zabytkiem! Konserwator podpisał decyzję. (пол.) Gazeta Wyborcza. Białystok. Праверана 19 сакавіка 2015 г.