Трасьцянка (гміна Нараў)

Трасьцянка (па-польску: Trześcianka, па-падляску: Trostiánka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).

Трасьцянка
польск. Trześcianka
Трасьцянка
Першыя згадкі: 15 ст.
Былая назва: Трасьцяніца
Мясцовая назва: Trostianka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараў
Насельніцтва: к,200 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-210
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°54′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.9° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.9; 23.4Каардынаты: 52°54′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.9° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.9; 23.4
Трасьцянка на мапе Польшчы
Трасьцянка
Трасьцянка
Трасьцянка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вёска была заснаваная пры двары на шляху зь Вільні ў Кракаў у мяжах вялікакняскага Бельскага староства. Трасьцяніцкі двор стаяў ужо паміж 1498 і 1504 гадамі, а самая вёска ўзгадваецца ўпершыню ў 1541 годзе. Двор быў ліквідаваны ў 1560 годзе. На працягу войнаў XVII ст. Трасьцянка была поўнасьцю зьнішчаная. Першыя згадкі пра мясцовую царкву датуюцца 1676 г., сёньняшняя царква была пабудаваная а. Рыгорам Сасноўскім у 1867 г. Пры гэтым сьвятары ў Трасьцянцы была заснаваная першая школа. З 1893 году ўва ўрочышчы Ставок пад Трасьцянкаю дзейнічала настаўніцкая сэмінарыя.

Гістарычныя каштоўнасьці

рэдагаваць
  • Міхайлаўская царква — падубадаваная ў 1864 -1867 гадах
  • Увядзенская царква — пабудавая ў Белавежа Белавежы (як парафіяльная) і перанесеная на трасьцянкоўскія могілкі ў 1894 г.
  • Капліца — на дарозе зь вёскі на могілкі

Славутыя землякі

рэдагаваць

Віктар Стахвіюк (нар. 1948) — паэт[1], мастак, супрацоўнік Радыё Рацыя

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Трасьцянка (гміна Нараў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Творы В. Стахвіюка на падляскай мове Праверана 16 сьнежня 2014 г.