Пухлы
Пу́хлы (па-польску: Puchły, па-падляску: Púchły) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.
Пухлы | |
польск. Puchły | |
Першыя згадкі: | 1561 |
Мясцовая назва: | Puchły |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараў |
Насельніцтва: | 30[1] чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-210 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.91667° пн. ш. 23.4° у. д.Каардынаты: 52°55′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.91667° пн. ш. 23.4° у. д. |
Пухлы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя Пухлаў пачынаецца праўдападобна ў 1561 годзе, калі Тамаш Пухловіч (сын войта Трасьцянкі) заснаваў тут невялікі двор з маёнткам. Ад яго прозьвішча пайшла і назва вёскі. Першая праваслаўная царква ў Пухлах узгадваецца ў 1578 годзе. Паводле народнай легенды раней на месцы царквы пражываў у шалашы чалавек хворы пухлінаю. У час малітвы зьявілася яму ікона Пакровы Божае Маці, для якой была пабудаваная царква[2]. Першыя гістарычныя зьвесткі зьвязаныя з Пухлоўскай іконаю Пакровы адносяцца толькі да 1756 году, калі ўладальнік вёскі Язэп Вільчэўскі фундаваў новую царкву пасьля зьнішчэньня старой у 1754 годзе. Ужо тады ікона лічылася цудотворнай, чаго сьведчаньням былі шматлікія пілігрымкі. Гэтая царква прастаяла да пажару 1773 году, калі ікона згарэла. Адноўленая пад канец 18 ст. праіснавала па сёньняшні дзень (на іконе Багародзіцы пакланяецца Станіслаў Аўгуст Панятоўскі). З тых часоў вядомы таксама кант да іконы:
Твое явленіе всюду Мати была
И страну нашу чудно прославила,
Свидетельствуют в Пухловском приходе
Што дары твоя ліются в народе.
В Пухлах зьявила святая икона,
Там Мати Божа, там есть и заслона,
Ты бо Пречиста Пухлы возлюбила
И чудесами всех нас просветила[3].
Новая царква была пабудаваная толькі ў 1798 годзе. Пасьля вяртаньня ўніятаў да праваслаўя сьвятарам у Пухлах быў а. Рыгор Сасноўскі (з 1842 г.), намаганьнямі якога ў 1850 г. у Пухлах была заснаваная школа, а пры царкве дзейнічала бібліятэка. 8 жніўня 1863 г. паўстанцкі атрад Казімера Кабылінскага сутыкнуўся паблізу Пухлаў з 5 полкам донскіх казакоў. Асьветніцкую дзейнасьць а. Р. Сасноўскага (памёр у 1893 г., пахаваны пры царкве) прадаўжаў яго сын — а. Флор Сасноўскі, які заснаваў паблізу Пухлаў ва ўрочышчы Ставок настаўніцкую сэмінарыю[4]. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны пачалося будаўніцтва новай царквы, закончанае толькі ў 1918 годзе.
Ураджэнцы
рэдагаваць- сьв. Яраслаў Ямскі (Савіцкі) (1882 — 1937) — праваслаўны сьвятар, расстраляны НКВД у Бутаве пад Масквой, кананізаваны Расейскай праваслаўнай царквой у 2000 г[5].
Зноскі
рэдагаваць- ^ Пухлы. Афіцыйны сайт гміны Нараў. (пол.) Праверана 9 сакавіка 2015 г.
- ^ Grzegorz Sosna Puchły. Ikona Opieki Matki Bożej Pokrowa ў Święte miejsca i cudowne ikony – Prawosławne sanktuaria na Białostocczyźnie, Беласток 2001, с. 216 - 222. (пол.). Wydawnictwo Orthdruk. Праверана 9 сакавіка 2015 г.
- ^ Пухлы. Дрэва ды сакрум. Падляскі культурны шлях. Праверана 9 сакавіка 2015 г.
- ^ Irena Matus, Życie i działalność Grzegorza i Flora Sosnowskich (пол.) Białoruskie Zeszyty Historyczne, нумар 8 Праверана 9 сакавіка 2015 г.
- ^ Мучанік Яраслаў Ямскі (Савіцкі). Жыціе. (рас.) Праверана 9 сакавіка 2015 г.