Адрынкі
Адры́нкі (па-польску: Odrynki, на мясцовай беларускай гаворцы: Adrynki) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.
Адрынкі | |
польск. Odrynki | |
Пачатак вёскі | |
Першыя згадкі: | 17 ст. |
Мясцовая назва: | Adrynki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараў |
Насельніцтва: | 100 чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-210 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′21″ пн. ш. 23°36′20″ у. д. / 52.93917° пн. ш. 23.60556° у. д.Каардынаты: 52°56′21″ пн. ш. 23°36′20″ у. д. / 52.93917° пн. ш. 23.60556° у. д. |
Адрынкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараў). У каталіцкай часткі насельніцтва польская нацыянальная сьведамасьць.
Гісторыя
рэдагавацьВёска заснаваная была толькі ў 17 ст. на мяшчанскіх зямлях места Нараў[1]. Паблізу зь вёскай існаваў з 16 ст. нараўскі праваслаўны манастыр, заснаваны праўдападобна князям Хвёдарам Масальскім. Манастыр быў падначалены Сьвятадухаўскаму манастыру ў Вільні. Манастыр быў ліквідаваны царскімі ўладамі ў 1824 годзе[2]. Пасьля ліквідацыі манастыру парафіяне пабудавалі ўва ўрочышчы Крыночка (іншая назва Жураўлік) каплічку, а ў 1866 годзе на вясковых могілках капліцу сьв. Яна Багаслова. 15 верасьня 2009 году мітрапаліт варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава высьвяціў паблізу з Адрынкамі, ўва ўрочышчы Кудак праваслаўны скіт сьв. Антонія ды Феадосія Пячэрскіх. Архімандрытам скіту стаў а. Гаўрыіл (Гіба), быўшы архімандрыт Супраскага манастыру.
Галерэя
рэдагаваць-
Капліца пустэльні сьв. Антонія і Феадосія Пячэрскіх
-
Крыжы ў цэнтры вёскі
Ураджэнцы
рэдагаваць- япіскап Ерамія (нар. 1943 як Ян Анхімюк) — япіскап Польскай аўтакэфалнай праваслаўнай царквы (зараз япіскап уроцлаўска-шчцэінскай япархіі).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗноскі
рэдагаваць- ^ Адрынкі. Афіцыйны сайт гміны Нараў. (пол.) Праверана 5 сакавіка 2015 г.
- ^ Grzegorz Sosna Odrynki – Narewski Monaster Wniebowstąpienia Pańskiego ў Święte miejsca i cudowne ikony – Prawosławne sanktuaria na Białostocczyźnie, Беласток 2001, с. 65 - 76. (пол.). Wydawnictwo Orthdruk. Праверана 5 сакавіка 2015 г.