Траецка-Пячорскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэспубліцы Комі (Расея)

Трае́цка-Пячорскі раён (па-расейску: Троицко-Печорский район, комі-зыр. Мылдін район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэспубліцы Комі, Расея.

Траецка-Пячорскі раён
рас. Троицко-Печорский район, комі-зыр. Мылдін район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар пасёлак Траецка-Пячорск
Улучае 10 сельскіх[1] і 1 мескае паселішча
Дата ўтварэньня 1931
Глава адміністрацыі Уладзімер Нікольскі
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 15 243 чал.
Нацыянальны склад комі-зыране, расейцы
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 40 700 км²
Месцазнаходжаньне Траецка-Пячорскага раёну
Траецка-Пячорскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82138
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаґрафія

рэдагаваць

Раён разьмешчаны на паўднёвым захадзе рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Куломскім, Саснагорскім, Вуктыльскім раёнамі рэспублікі, а таксама з Краснавішэрскім, Чардынскі раёнамі Пермскага краю, Іўдзельскай мескай акругай Сьвярдлоўскае вобласьці і Бярозаўскім раёнам Ханты-Мансійскае АА. Плошча раёну складае 40 700 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора, Ілыч, Унья. На тэрыторыі раёну знаходзіцца Пячора-Ілыцкі запаведнік.

Гісторыя

рэдагаваць

Спачатку на тэрыторыі раёну не знаходзілася пастаянных паселішчаў, тут разьмяшчаліся паляўнічыя ўгодзьдзі народу мансі. Засяленьне тэрыторыі раёну пачалося толькі ў 17 стагодзьдзі, калі ў месцы зьліяньня Пячоры й Паўночнае Мылвы быў заснаваны пагост Пячора, які пазьней набыў назву Траецка-Пячорск.

Раён утвораны 20 лютага 1931 году у складзе Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў). Да 1923 году тэрыторыя раёну зьяўлялася Траецка-Пячорскай воласьцю Чардынскага павету Пермскае губэрні.

Дэмаґрафія

рэдагаваць

Насельніцтва раёну складае 15 243 чалавекі, большасьць зь якіх (прыкладна 70%) — комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністратыўнае ўладкаваньне

рэдагаваць

У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў і адно гарадзкое.

Назва Адміністратыўны цэнтар
Вусьць-Ілыцкае с/п п. Якша
Знаменскае с/п п. Знаменка
Камсамольскае с/п п. Камсамольск-на-Пячоры
Кур’інскае с/п с. Кур’я
Мітрафанаўскае с/п п. Мітрафан-Дзікост
Мылвінскае с/п п. Мылва
Ніжняомрынскае с/п п. Ніжняя Омра
Покчынскае с/п с. Покча
Прыўральскае с/п п. Прыўральскі
Траецка-Пячорскае м/п пгт Траецка-Пячорск
Якшынскае с/п п. Якша

Транспарт

рэдагаваць

Чыгуначным адгалінаваньнем Траецка-Пячорск злучаны з станцыяй Саснагорск, пунктам Паўночнае чыгункі. Таксама праз Саснагорск пасёлак злучаны чыгункай і зь іншымі буйнымі гарадамі Комі.

Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Траецка-Пячорск зь Ніжняй Омрай, Покчай, Вусьць-Ілычам, Камсамольскам-на-Пячоры, Знаменкай, Якшой, Кур’ёй, а таксама зь іншымі навакольнымі рёнамі Комі. З Ханты-Мансійскай АА аўтамабільнае паведамленьне адсутнічае. Ёсьць аўтамабільнае паведамленьне да раннага цэнтру Чардынскага раёну — горадам Чардынь.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Траецка-Пячорскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў