Залаўскае возера

возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Возера
Залаўскае
Краіна Беларусь
Плошча 0,24 км²
Плошча вадазбору 140 км²
Максымальная глыбіня 12,6 м
Найбольшая даўжыня 0,87 км
Найбольшая шырыня 0,37 км
Даўжыня берагавой лініі 2,56 км
Аб’ём вады 1,17 млн м³
Каардынаты 54°53′17.64″ пн. ш. 26°11′47.76″ у. д. / 54.8882333° пн. ш. 26.1966° у. д. / 54.8882333; 26.1966Каардынаты: 54°53′17.64″ пн. ш. 26°11′47.76″ у. д. / 54.8882333° пн. ш. 26.1966° у. д. / 54.8882333; 26.1966
Залаўскае на мапе Беларусі
Залаўскае
Залаўскае
Залаўскае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Залаўскае — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 37 км на паўночны ўсход ад гарадзкога пасёлка Астравец, каля вёскі Кайміна Горная. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Сарачанка. Плошча возера Залаўскае складае 0,24 км². Найбольшая глыбіня возера — 12,6 м. Даўжыня возера — 0,87 км, найбольшая шырыня — 0,37 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,17 млн м³. Плошча вадазбору возера — 140 км², даўжыня берагавой лініі — 2,56 км. Велічыня празрыстасьці вады ў возеры складае 1,3 м.

Залаўскае возера

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—14 м, знаходзяцца пад лесам і ўяўляюць сабой озавыя грады і камавыя ўзгоркі.

Мелкаводная зона возера вузкая, пяшчаная, глыбакаводная — з упадзінамі, высланая сапрапэлем. Расьліннасьць у возеры пашыраная да глыбіні 2,5 м.

Праз возера працякае рака Клевель, якая на паўночным захадзе злучае яго з азёрамі Туравейскае і Каймін.

Літаратура

рэдагаваць
  • Озера Белоруссии. О. Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988.