Возера
Гульбеза
Краіна Беларусь
Плошча 0,23 км²
Плошча вадазбору 6 км²
Максымальная глыбіня 12,9 м
Найбольшая даўжыня 0,94 км
Найбольшая шырыня 0,39 км
Даўжыня берагавой лініі 1,94 км
Аб’ём вады 1,52 млн м³
Каардынаты 54°50′30.04″ пн. ш. 26°18′15.39″ у. д. / 54.8416778° пн. ш. 26.304275° у. д. / 54.8416778; 26.304275Каардынаты: 54°50′30.04″ пн. ш. 26°18′15.39″ у. д. / 54.8416778° пн. ш. 26.304275° у. д. / 54.8416778; 26.304275
Гульбеза на мапе Беларусі
Гульбеза
Гульбеза
Гульбеза
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гульбеза (Губеза, Губіза) — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад гарадзкога пасёлка Астравец. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страча. Плошча Гульбезы складае 0,23 км². Найбольшая глыбіня возера — 12,9 м. Даўжыня возера — 0,94 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,52 млн м³. Плошча вадазбору вадаёма — 6 км², даўжыня берагавой лініі — 1,94 км. Велічыня празрыстасьці вады ў возеры складае 4 м.

Возера Гульбеза

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 8—11 м, знаходзяцца пад лесам і хмызьняком. На ўсходзе схілы разараныя. Берагі вадаёма зьліваюцца з схіламі, на поўначы берагі сплавінныя.

Мелкаводзьдзе Гульбезы вузкае, пяшчанае. На глыбінях дно возера высланае сапрапэлем. Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае 5-50 м. Расьліннасьць у возеры пашыраная да глыбіні 1,5—2 м.

Возреа злучанае пратокай з возерам Ёдзі, на поўдні выцякае ручай у возера Вераб’і.

Літаратура

рэдагаваць
  • Озера Белоруссии. О. Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988.