Тумскае возера

Возера
Тумскае
Краіна Беларусь
Плошча 0,86 км²
Плошча вадазбору 172 км²
Максымальная глыбіня 9,2 м
Найбольшая даўжыня 3,22 км
Найбольшая шырыня 0,45 км
Даўжыня берагавой лініі 7,6 км
Вышыня над узроўнем мора
Аб’ём вады 4,16 млн м³
Каардынаты 54°52′27.78″ пн. ш. 26°14′12.21″ у. д. / 54.8743833° пн. ш. 26.236725° у. д. / 54.8743833; 26.236725Каардынаты: 54°52′27.78″ пн. ш. 26°14′12.21″ у. д. / 54.8743833° пн. ш. 26.236725° у. д. / 54.8743833; 26.236725
Тумскае на мапе Беларусі
Тумскае
Тумскае
Тумскае
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тумскае — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад гарадзкога пасёлка Астравец, каля вёскі Тумкі. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Сарачанка, якая выцякае з возера. Плошча возера Тумскае складае 0,86 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,2 м. Даўжыня возера — 3,22 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,16 млн м³, плошча вадазбору возера — 172 км².

Возера Тумскае

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—7 м, разараныя. На паўднёвым усходзе і паўночным захадзе схілы маюць вышыню 10—18 м. Берагі возера нізкія. На ўсходзе, поўначы і захадзе берагі ўчасткамі зьліваюцца з схіламі, на поўдні і паўночным усходзе знаходзяцца пад хмызьняком.

Мелкаводная зона вадаёма да 2 м пяшчаная, на большых глыбінях дно высланае сапрапэлем.

Возера Тумскае зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,2—2,7 м.

Вадаём злучаны пратокай з возерам Каймін, таксама ў Тумскае ўпадае ручай з возера Галодна.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1..
  1. ^ GeoNames — 2005.