Саракаба
Сарака́ба (па-партугальску: Sorocaba) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 687 тысяч чалавек[2]. Гэта восьмі паводле колькасьці насельніцтва горад штату, а калі выключыць рэгіён Вялікага Сан-Паўлу, тады места саступае толькі Кампінасу, Сан-Жазэ-дус-Кампусу і Рыбэйран-Прэту.
Саракаба | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1654 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 601 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 15 | ||||
Паштовы індэкс: | 18000-00 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°30′7″ пд. ш. 47°27′28″ з. д. / 23.50194° пд. ш. 47.45778° з. д.Каардынаты: 23°30′7″ пд. ш. 47°27′28″ з. д. / 23.50194° пд. ш. 47.45778° з. д. | ||||
Саракаба | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.sorocaba.sp.gov.br/ |
Гісторыя
рэдагавацьПершым сярод эўрапейцаў заклаў тут паселішча генэрал-губэрнатар Бразыліі дон Франсішку дэ Соўза, які лічыў, што недзе тут маецца золата. Калі золалат ў рэгіёне не знайшлося дэ Соўза вярнуўся да каралеўскага двару. Заснавальнікам гораду лічыцца бандэйрант Балтазар Фэрнандыш, які заклаў тут капліцу у 1654 годзе, а потым і кляштар. У есцы пасяліліся манахі-бэнэдыктынцы, якія займаліся навучаньнем, дапамогай бедным і хворым, а таксама навяртаньнем карэнных амэрыканцаў у хрысьціянства. У 1661 годзе Фэрнандыш выправіўся ў Сан-Паўлу, дзе дамогся рэгістрацыі паселішча як вёскі. Праз стварэньне новых шляхоў паміж гарадамі Саракаба атрымала важнае геаграфічнае значэньне, дзякуючы чаму ў горадзе квітнеў гандаль. За часам Грамадзянскай вайны ў ЗША і блякадай штатаў Канфэдэрацыі галоўны замоўца бавоўны, Ангельшчына, пачала набываць сыравіну ў Бразыліі. Саракаба сярод іншых паселішчаў вакол Сан-Паўлу ўначна нарасьціла плошчы плянтацыяў бавоўны. Гэта падштурхнула прамысловае і эканамічнае разьвіцьця вёскі і рэгіёну ў цэлым. Саракаба наладзіла цесныя дачыненьні з ангельскім Манчэстэрам. 20 чэрвеня 1872 годзе ў цяпер ужо ў горадзе зьявілася чыгунка, якая злучыла Саракабу з навакольлем. Цягнікі былі набытыя ў Ангельшчыне. 3 красавіка 1873 году ў горадзе зьявіўся тэлеграф.