Кампінас
Кампі́нас (па-партугальску: Campinas) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле ацэнак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 1,2 млн жыхароў, што робіць яго чатырнаццатым паводле колькасьці насельніцтва горадам Бразыліі і трэцім паводле колькасьці насельніцтва ў штаце. Кампінаскі ўнівэрсытэт уваходзіць у лік найлепшых унівэрсытэтаў Бразыліі і ўсёй Паўднёвай Амэрыцы[3].
Кампінас | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 14 ліпеня 1774 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Кіраўнік: | Жонас Данізэтэ[d][1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 685 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 19 | ||||
Паштовы індэкс: | 13000-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 22°54′3″ пд. ш. 47°3′26″ з. д. / 22.90083° пд. ш. 47.05722° з. д.Каардынаты: 22°54′3″ пд. ш. 47°3′26″ з. д. / 22.90083° пд. ш. 47.05722° з. д. | ||||
Кампінас | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.campinas.sp.gov.br |
Гісторыя
рэдагавацьГорад быў заснаваны Франсішку Барэту Лэмі 14 ліпеня 1774 году[4]. Першапачаткова гэта быў фарпост, які быў пабудаваны на дарозе ў Мінас-Жэрайс і Гаяс. Карысталіся местам пераважна бандэйранты, якія шукалі каштоўныя карысныя выкапні і індзейскіх рабоў. У 1774 годзе ў паселішчы зьявілася першая капліца, якая аднак была часовай пабудовай. У гэтым жа годзе Кампінас атрымаў асабісты архітэктурны плян, а ў 1797 годзе ён набыў статус вёскі[5].
У першай палове XIX стагодзьдзя Кампінас атрымаў значны прыбавак у колькасьці насельніцтва, дзякуючы зьяўленьню ў рэгіёне мноства фальваркаў, якія займаліся вырабам кавы, бавоўны і цукровага трысьнёгу. Будаўніцтва чыгункі, якая злучыла паміж сабой Сан-Паўлу і марскі порт Сантус, у 1867 годзе, мела вельмі важнае значэньне дзеля росту Кампінаса. У другой палове XIX стагодзьдзя праз скасаваньне рабства і індустрыялізацыю горад прывабіў вялікую колькасьць імігрантаў, каб замяніць страчаную працоўную сілу. Людзі выпраўляліся ў Кампінас у асноўным з Італіі.
Кава стала важным экспартавым вырабам, а горад стаў заможным. У выніку быў створаны вялікі сэктар паслуг, і ў першыя дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя Кампінас ужо мог пахваліцца наяўнасьцю опэрнага тэатру, тэатраў, банкаў, кінатэатраў, радыёстанцыямі, філярмоніяй, дзьвюма газэтамі, добрай сыстэмай дзяржаўнай адукацыі і шпіталем. Дарэчы, найважнейшы на сёньня бразыльскі дасьледчы цэнтар у галіне сельскагаспадарчых навук, Кампінаскі агранамічны інстытут, быў заснаваны тутака яшчэ за імпэратарам Пэдру II. Нарэшце, будаўніцтва першай бразыльскай шашы ў 1938 годзе, якая злучыла Кампінас і Сан-Паўлу, стала паваротным момантам у інтэграцыі Кампінаса ўва эканоміку ўсяго штату.
Эканоміка
рэдагавацьКампінас займае 10 радок у сьпісе самых заможных гарадоў Бразыліі, маючы паказчык СУП на ўзроўні 36,68 млрд рэалаў паводле стану на 2010 году. Гэта ў сваю чаргу складае амаль 1% ад усяго бразыльскага СУП. У цяперашні час у горадзе сканцэнтравана каля 10% прамысловай вытворчасьці краіны[6]. У рэгіёне разьмешчана больш за 17 тысячаў прадпрыемстваў, што выводзіць горад на другі радок паводле колькасьці прадпрыемстваў у штаце Сан-Паўлу[7]. Эканоміка Кампінасу арыентуецца на сельскую гаспадарку, прамысловасьць, камэрцыю і сфэру паслуг[8]. У горадзе маюцца офісы такіз буйных кампаніяў, як то IBM, Dell, Motorola, NXP, Lucent, Nortel, Compaq, Celestica, Samsung, Alcatel, Bosch, 3M, Texas Instruments і CI&T.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://www.todapolitica.com/eleicoes-2016/jonas-donizette/
- ^ https://www.ibge.gov.br/estatisticas/sociais/populacao/9103-estimativas-de-populacao.html
- ^ «QS University Rankings: Latin America 2015». Top Universities.
- ^ «Rua Barreto Leme homenageia o fundador de Campinas». EMDEC.
- ^ «Pousada de tropeiro deu origem à vila de São Carlos». Folha de S.Paulo
- ^ «Comissão Permanente para os Vestibulares». Unicamp.
- ^ «Região é a 2ª no Estado de São Paulo em grandes empresas». Correio Popular.
- ^ «Economy of Campinas». BusinessReel.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Сем цудаў Кампінасу. Cosmo.