Жакарэі
Жакарэі́ (па-партугальску: Jacareí) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 235 тысяч чалавек[2]. Горад вядомы як сталіца піва празь мясцовыя бравярні, якія ёсьць найвялікшымі ўва ўсёй Лацінскай Амэрыцы.
Жакарэі | |||||
| |||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 567 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 12 | ||||
Паштовы індэкс: | 12300-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°18′18″ пд. ш. 45°57′57″ з. д. / 23.305° пд. ш. 45.96583° з. д.Каардынаты: 23°18′18″ пд. ш. 45°57′57″ з. д. / 23.305° пд. ш. 45.96583° з. д. | ||||
Жакарэі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.jacarei.sp.gov.br |
Гісторыя
рэдагавацьЖакарэі быў закладзены на тэрыторыі, якая належыла Мажы-дас-Крузысу. Яго заснавалі Антонію Афонсу і ягоныя сыны ў 1652 годзе. Яны пабудавалі капліцу ў гонар Маці Божай. У вёсцы жылі і тубыльцы, дзякуючы якім паселішча квітнела. У 1849 годзе вёска атрымала статус мястэчка, а ў 1953 годзе — гораду. З росквітам, павязаным з вырошчваньнем кавы, места пачало квітнець, то бок у ім будаваліся новыя дарогі і зьявілася брукаванка, але колькасьць насельніцтва расла павольна. На прыканцы XIX стагодзьдзя ў мястэчку пачалі адкрывацца прамысловыя прадпрыемствы, як то фабрыка па вырабу шкарпэтак і фабрыка печыва.