Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна

грамада на Тэнэрыфэ (Гішпанія)

Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна (па-гішпанску: San Cristóbal de La Laguna) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Канарскія астравы на поўначы вострава Тэнэрыфэ. Горад зьяўляецца трэцім паводле колькасьці насельніцтва ў сваёй супльнасьці. Разам з Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ зьвязаны трамваем. Гістарычны цэнтар гораду занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 1999 годзе.

Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
гішп. San Cristóbal de La Laguna
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
Герб Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуны Сьцяг Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуны
Дата заснаваньня: 1496
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Канарскія астравы
Правінцыя: Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Кіраўнік: Fernando Clavijo Batlle[d]
Плошча: 102,6 км²
Вышыня: 543 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 150 661 чал.
шчыльнасьць: 1468,43 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 38200–38299
Нумарны знак: TF
Геаграфічныя каардынаты: 28°29′7″ пн. ш. 16°19′0″ з. д. / 28.48528° пн. ш. 16.31667° з. д. / 28.48528; -16.31667Каардынаты: 28°29′7″ пн. ш. 16°19′0″ з. д. / 28.48528° пн. ш. 16.31667° з. д. / 28.48528; -16.31667
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна на мапе Канарскіх астравоў
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.aytolalaguna.org/

Гісторыя

рэдагаваць

У 1494 годзе ў гэтым месцы прайшла Бітва пры Агуэры. Горад быў заснаваны паміж 1496 і 1497 гадамі Алёнсам Фэрнандэсам дэ Люгам і быў сталіцай вострава пасьля сканчэньня заваёвы выспаў. Прыбярэжная тэрыторыя неклькі разоў падвяргалася нападам піратаў. Унівэрсытэт Ля-Лягуны быў заснаваны ў 1701 годзе.

Скарачэньне колькасьці насельніцтва й эканомікі ў XVIII стагодзьдзі прывяло да таго, што сталіца была перанесена ў Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ ў 1723 годзе. Санта-Крус з тых часоў зьяўляецца сталіцай вострава Тэнэрыфэ. Паўночны аэрапорт Тэнэрыфэ быў адкрыты ў 1930-х гадох, сёньня ён пашыраецца за кошт павелічэньня выкарыстаньня малабюджэтнымі авіякампаніямі.

Гістарычны цэнтар быў унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО 2 сьнежня 1999 году. Некалькі вуліцаў гістарычнага значэньня былі зачыненыя да аўтамабільных перавозак.

Адукацыя

рэдагаваць

У горадзе разьмяшчаецца буйны Ўнівэрсытэт Ля-Лагуны.

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць