Самішчы
Самі́шчы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Самішчы лац. Samiščy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Трабскі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231352 |
СААТА: | 4229851186 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°8′30″ пн. ш. 25°51′49″ у. д. / 54.14167° пн. ш. 25.86361° у. д.Каардынаты: 54°8′30″ пн. ш. 25°51′49″ у. д. / 54.14167° пн. ш. 25.86361° у. д. |
± Самішчы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 2-й палове XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Адносілася да Трабскага староства.
У сярэдзіне XIX ст. у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Уваходзіла ў склад маёнтку Лыскаўцы, у 1861 г. 35 рэвіскіх душ, у 1897 г. 20 двароў, 116 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасная крама. У 1905 г. у вёсцы 126 жыхароў, 149 дзесяцін зямлі, у фальварку Самішчы, які належаў Антановічу, 6 жыхароў, 144 дзесяціны зямлі. У 1909 г. у вёсцы 21 двор, 133 жыхары, у фальварку 2 двары, 11 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы. У 1921 г. 11 двароў, 47 жыхароў, у засьценку 1 двор, 3 жыхары.
3 12.10.1940 г. вёска (17 двароў, 119 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас «8 Сакавіка». 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 68 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 7 чалавек[2]
- 1999 год — 20 чалавек, 9 двароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 237
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.