Рэмбакаўшчына

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Рэ́мбакаўшчына[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.

Рэмбакаўшчына
лац. Rembakaŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Івейскі
Насельніцтва: 43 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231336
СААТА: 4229813101
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°56′25″ пн. ш. 25°50′7″ у. д. / 53.94028° пн. ш. 25.83528° у. д. / 53.94028; 25.83528Каардынаты: 53°56′25″ пн. ш. 25°50′7″ у. д. / 53.94028° пн. ш. 25.83528° у. д. / 53.94028; 25.83528
Рэмбакаўшчына на мапе Беларусі ±
Рэмбакаўшчына
Рэмбакаўшчына
Рэмбакаўшчына
Рэмбакаўшчына
Рэмбакаўшчына
Рэмбакаўшчына

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. фальварак у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1905 г. 56 жыхароў, 283 дзесяціны зямлі, уласнасьць Замойскіх.

У 1921 — 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. Навакольныя землі належалі памешчыку Брухацкаму. У 1921 г. 4 двары, 57 жыхароў.

У 1939 г. у вёсцы адкрыта хата-чытальня, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасьці. 3 12.10.1940 г. вёска (19 двароў, 96 жыхароў) у Дайлідзкім, з 3.5.1962 г. у Івейскім сельсаветах Івейскага раёну. У кастрычніку 1950 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», з 1954 г. у калгасе «Новае жыцьце». У 1970 г. 87 жыхароў. Працавала крама. Потым у складзе калгасу «Дайліды».

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 43 чалавек[2]
  • 1999 год — 70 чалавек, 23 двары
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.