Рэкта (Прапойскі раён)

вёска ў Сьвенскім сельсавеце Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі

Рэ́кта[2]вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету.

Рэкта
трансьліт. Rekta
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Сьвенскі
Вышыня: 146 м н. у. м.
Насельніцтва: 367 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213264
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°18′0″ пн. ш. 30°42′0″ у. д. / 53.3° пн. ш. 30.7° у. д. / 53.3; 30.7Каардынаты: 53°18′0″ пн. ш. 30°42′0″ у. д. / 53.3° пн. ш. 30.7° у. д. / 53.3; 30.7
Рэкта на мапе Беларусі ±
Рэкта
Рэкта
Рэкта
Рэкта
Рэкта
Рэкта

Гісторыя рэдагаваць

Узьнікла ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя для абслугоўваньня ўчастку шашы Масква — Варшава. У 1873 годзе 283 рэвіскія й 343 прышлыя селяніны. З 1874 году належала Мінюскаму, які ў 1882 годзе валодаў 561 дзесяцінай зямлі, 2 вадзянымі млынамі й карчмой. У 1884 годзе ў Бычанскай воласьці Быхаўскага павету, меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе 104 двары, 771 жыхар, 3 ветракі, габрэйскі малітоўны дом. У 1900 годзе была царкоўнапрыходзкая школа, пры ёй заснавана бібліятэка для пазашкольнага чытаньня. У 1912 годзе існавала царкоўнапрыходзкая вучэльня[3].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2011 год — 367 чалавек[1]
  • 2010 год — 374 чалавекі
  • 1999 год — 402 чалавекі
  • 1910 год — 1115 чалавек[3]

Інфраструктура рэдагаваць

У вёсцы дзейнічаюць ДУА «Рэкцянскі вучэбна-пэдагагічны комплекс дзіцячы сад — пачатковая школа», аддзяленьне паштовай сувязі, АТС, сельскі дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, крама[1].

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 285
  3. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 580.
  4. ^ т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с. (рас.)