Рудуты
Руду́ты, раней Рудолты (польск. Reduty, Rudołty, падляск. Rúduty) — вёска ў Польшчы, на рацэ Арлянцы. Уваходзяць у склад гміны Орля Бельскага павету Падляскага ваяводзтва.
Рудуты лац. Ruduty | |
польск. Reduty | |
Першыя згадкі: | 1577 |
Былая назва: | Рудолты |
Мясцовая назва: | Ruduty |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Орля |
Насельніцтва: | 138 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-106 Orla |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′46″ пн. ш. 23°21′25″ у. д. / 52.66278° пн. ш. 23.35694° у. д.Каардынаты: 52°39′46″ пн. ш. 23°21′25″ у. д. / 52.66278° пн. ш. 23.35694° у. д. |
Рудуты | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.reduty.yoyo.pl |
Назва
рэдагавацьРудалт, пазьней Рудэльт (Rudolt, Rudelt) — імя германскага паходжаньня[1][2].
Гісторыя
рэдагавацьВёску заснавалі на гасьцінцы зь Бельску ў Камянец, існавала тут карчма. У XVII ст. тут разьмяшчаўся фальварак і два вадзяныя млыны (уласьнікамі якіх былі Давід Валяшчук і Пётар Буратынскі). Вайна з швэдамі моцна зьнішчыла Рудуты — колькасьць заселеных хатаў зьменшылася з 52 да 15, а ў 1663 годзе з 23 валокаў зямлі пуставалі ажно 20,5. У 1693 годзе ўласьніца Орлі Людвіка Караліна Радзівіл падаравала 2 валокі зямлі а. Сэніяру Заблудоўскаму — настаўніку кальвінскага арлянскага збору. З XIX ст. Рудуты пасьпяхова разьвіваюцца (у 1832 годзе тут было 190 жыхары, а ў 1886 годзе больш як 350).
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- 1905 год — 338 чалавек у вёсцы Рэдултах і 50 чалавек у фальварку Рэдултах[3]
Склад
рэдагавацьЖыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Орля).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 916.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 40.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 67.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зьміцер Бартосік: Буслы над Рудутамі, Падарожжы Свабоды, Радыё Свабода, 26 чэрвеня 2010