Рудня-Гулева

былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Ру́дня-Гу́лева[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Нёманцы за 5 км ад яе ўтоку ў Сож. Уваходзіць у склад Сьвяцілавіцкага сельсавету Веткаўскага раёну Гомельскае вобласьці[1] (раней уваходзіла ў Рэчкаўскі сельсавет).

Рудня-Гулева
лац. Rudnia-Huleva
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Веткаўскі
Сельсавет: Сьвяцілавіцкі
Насельніцтва: 0 чал. (1992)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2330
СААТА: 3208852086
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′25″ пн. ш. 31°7′22″ у. д. / 52.69028° пн. ш. 31.12278° у. д. / 52.69028; 31.12278Каардынаты: 52°41′25″ пн. ш. 31°7′22″ у. д. / 52.69028° пн. ш. 31.12278° у. д. / 52.69028; 31.12278
Рудня-Гулева на мапе Беларусі ±
Рудня-Гулева
Рудня-Гулева
Рудня-Гулева
Рудня-Гулева
Рудня-Гулева
Рудня-Гулева

Назва вёскі паходзіць ад рудні Яна Гулі.

Гісторыя

рэдагаваць

Час узьнікненьня — пачатак ХVІІІ стагодзьдзя. Руднік Ян Гуля ўпамінаецца ў чачэрскім інвэнтары 1704 году як жыхар вёскі Рэчак. Тэкст інвэнтару паведамляе, што пры вёсцы знаходзілася рудня з дымарняй (плавільная печ) і млынам на адно кола. Знаходзячыся на пэрыфэрыі мадэрнізацыйных працэсаў, вёска паступова занепадала. Колькасьць жыхароў цягам 20 стагодзьдзя бесьперапынна зьмяншалася. У 1910 годзе ў вёсцы жыло 405 чалавек (77 двароў), у 1941 годзе — 215 чалавек (60 двароў), у 1989 — 107 чалавек (47 двароў). Тэхнагенная катастрофа на Чарнобыльскай АЭС (1986 год) і забруджваньне рэгіёну радыеактыўнымі рэчывамі падвялі рысу ў гісторыі існаваньня вёскі. Апошнія жыхары былі выселеныя ў 1989 годзе[a]. На момант адсяленьня Рудня-Гулева была часткай саўгасу «Рэчкі». На тэрыторыі вёскі месьціліся саўгасныя гаспадарчыя пабудовы (зернесклад, стайня, два кароўнікі), мэдычны пункт, васьмігадовая школа (драўляны будынак з грубкавым ацяпленьнем).

  1. ^ У кнізе Памяць Веткаўскага раёну, напісана што вёска была адселена толькі ў 1992 годзе
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 110.