Грубка

пакаевая печ

Гру́бка — невялікая пакаёвая печ, звычайна для абагрэву. Вядома здаўна, на Беларусі пашырана з 2-й паловы 16 стагодзьдзя.

Рабілі грубку з цэглы, абліцаванай дэкаратыўнай кафляй, гаршковай паліванай і непаліванай кафляй.

Выкарыстоўвалі ў жыльлі, грамадзкіх будынках (корчмах, аўстэрыях, ратушах, аптэках і інш.).

У сядзібных і палацавых будынках 16 — пачатку 20 стагодзьдзя існавалі па-мастацку аздобленыя грубкі (сядзібныя дамы ў вёсках Агарэвічы Ганцавіцкага, Дзераўная Стаўбцоўскага раёнаў, у Карэлічах, Шклове, палац у Нясьвіжы і інш.).

У дэкоры выкарыстоўвалі паліхромную ўзорыстую кафлю (вёскі Асташын і Дзяляцічы Наваградзкага раёну), з рэльефнымі геральдычнымі выявамі (Заслаўе, Лагойск, Нясьвіж, Дзяржынск) з расьінным і іншым арнамэнтам.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Грубка // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001.