Рудзенька (Хвойніцкі раён)

былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Ру́дзенька[1] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Віці. Уваходзіла ў склад Велікаборскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.

Рудзенька
трансьліт. Rudzieńka
Дата заснаваньня: перад 1795 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Велікаборскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254812031
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°58′59″ пн. ш. 29°54′12″ у. д. / 51.98306° пн. ш. 29.90333° у. д. / 51.98306; 29.90333Каардынаты: 51°58′59″ пн. ш. 29°54′12″ у. д. / 51.98306° пн. ш. 29.90333° у. д. / 51.98306; 29.90333
Рудзенька на мапе Беларусі ±
Рудзенька
Рудзенька
Рудзенька
Рудзенька
Рудзенька
Рудзенька

Гісторыя

рэдагаваць

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Герб уласны роду Прозараў
 
Рудзенька, Куравое, Хвойнае, Небытаў на трохвярстовай мапе Ф. Ф. Шубэрта 1850 г.

У крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, вёска Рудзенка згаданая сярод уладаньняў пана Людвіка[a] Прозара, якія былі перайшлі «в казну», але потым «по высочайшему повелению» вернутыя Луізе Прозаравай, спадчыннай іх уладальніцы[2].

20 сакавіка 1812 году фальварак Рудзенка з прылегласьцямі, які належаў пані Людвіцы з князёў Шуйскіх, жонцы абознага Караля, Прозаравай, аддадзены ў арэнду пану Яну Паеўскаму за штогадовую выплату 306 рублёў серабром[3].

У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» сказана, што 10 жыхароў Рудзенькі абодвух полаў былі прыхаджанамі Пакроўскай царквы ў мястэчку Хвойніках, а 10 мужчын і 7 жанчын зьяўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[4].

Найноўшы час

рэдагаваць

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Рудзенька, аднак, у складзе Хвойніцкай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[5].

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Хвойніцкая воласьць Рэчыцкага павету ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.

  1. ^ Тут, напэўна, дапушчана памылка прачытаньня тэксту рэвізіі, бо ў ёй згаданая Людвіка з князёў Шуйскіх Прозарава, жонка абознага Караля.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск, 2018. С. 70 – 71
  3. ^ Аrchiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 14. S. 9
  4. ^ Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382, 666
  5. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою: український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85

Літаратура

рэдагаваць