Рубеж (Лельчыцкі раён)
вёска ў Дуброўскім сельсавеце Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі
Рубе́ж[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 8 км на захад ад Дубровы, за 18 км на захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 80 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Рубеж уваходзіць у склад Дуброўскага сельсавету.
Рубеж | |
трансьліт. Rubiež | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Дуброўскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 8 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°46′56″ пн. ш. 28°5′49″ у. д. / 51.78222° пн. ш. 28.09694° у. д.Каардынаты: 51°46′56″ пн. ш. 28°5′49″ у. д. / 51.78222° пн. ш. 28.09694° у. д. |
± Рубеж |
Гісторыя
рэдагавацьВядомая з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету.
У сьнежні 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 2 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 4 двары, 30 жыхароў; 1917 год — 24 двары, 158 жыхароў (зь іх 147 украінцаў, 11 беларусаў); 1940 год — 26 двароў, 182 жыхары; 1998 год — 19 двароў, 33 жыхары; 1999 год — 26 жыхароў; 2000 год — 17 двароў, 27 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 8 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьКрама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Новая ніва».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 216
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.