Росаш (польск. Rossosz) — вёска ў Польшчы, на рацэ Зяляве. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1022 чалавекі. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Белай, за 110 км ад Любліна, на аўтамабільнай дарозе 812.

Росаш
лац. Rosaš
польск. Rossosz
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Гміна: Росаш
Насельніцтва: 1022 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 21-533
Геаграфічныя каардынаты: 51°51′0.0″ пн. ш. 23°7′59.9″ у. д. / 51.85° пн. ш. 23.133306° у. д. / 51.85; 23.133306Каардынаты: 51°51′0.0″ пн. ш. 23°7′59.9″ у. д. / 51.85° пн. ш. 23.133306° у. д. / 51.85; 23.133306
Росаш на мапе Польшчы
Росаш
Росаш
Росаш
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Росаш — даўняе магдэбурскае места гістарычнага Падляшша.

Гісторыя

рэдагаваць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

рэдагаваць

Упершыню Росаш упамінаецца ў XVI ст., калі яна ўваходзіла ў склад Падляскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Дубіцкіх. У 1551 годзе Росаш стала мястэчкам.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Росаш перайшла да Каралеўства Польскага. У канцы XVI ст. яна атрымала Магдэбурскае права, пацьверджанае ў 1645 годзе. У 1599 годзе тут збудавалі касьцёл. У 1624 годзе Росаш перайшла да Мікалая Фірлея, пазьней знаходзілася ў валоданьні Рысінскіх, Патоцкіх, Асалінскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Росаш апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бельскім павеце. На 1827 год у мястэчку было 176 будынкаў. У 1888 годзе статус Росашы панізілі да вёскі[1].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Росаш занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Росаш апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да жніўня 1944 году Росаш знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Бельскага ваяводзтва.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1092 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1022 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Станіслава (1908)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Могілкі юдэйскія
  1. ^ Maroszek J. Rzemiosło w miastach podlaskich // Studia nad produkcją rzemieślniczą w Polsce (XIV–XVIII w.). — Wrocław, 1976. S. 97.
  2. ^ Chlebowski B. Rossosz // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 776.