«Ро́дная мо́ва» — «месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы» — першы беларускі спэцыялізаваны мовазнаўчы часопіс. Выдаваўся «Беларускім Гаспадарскім Зьвязам», які ўзначальваў Ян Станкевіч, выходзіў у 1930—31 гг. у Вільні на грамадзкія ахвяраваньні й сродкі польскага Міністэрства веравызнаньняў і асьветы. Быў адзіным навуковым беларускім часопісам у Заходняй Беларусі. Рэдактар — Ян Станкевіч. Друкарня Я. Левіна, Нямецкая вуліца 2 (па-польску: Niamieckaјa 2), (па-летувіску: Vokiečių gatvė 2), (54°40′0.9″ пн. ш. 25°17′09.86″ у. д. / 54.666917° пн. ш. 25.2860722° у. д. / 54.666917; 25.2860722)

Родная мова
Тэматыка Беларуская мова, мовазнаўства
Пэрыядычнасьць штомесяц
Адрас
Заснавальнік Беларускі Гаспадарскі Зьвяз
Выдавец Ян Станкевіч
Галоўны рэдактар Ян Станкевіч
Дата заснаваньня студзень 1930
Мова беларуская
Аб’ём 46-52 (усяго 183) старонкі

Ян Станкевіч так сама аўтар артыкулаў пад псэўданімамі П. Вайцюлевіч, М.Піліпёнак і Брачыслаў Скарыніч[1]. Ён на старонках «Роднай мовы» прымяніў свае графічныя й артаграфічныя праекты: выкарыстоўваліся літары «ј» і «ґ», пасьлядоўна паказваліся на пісьме пратэтычныя «ј» і «в» (јіншы, у водным); у мове часопіса захоўваліся спэцыфічныя напісаньні канчаткаў і суфіксаў назоўнікаў і дзеясловаў (пасьвячоны, пытаньнем, на месцу, праходзе, дзеле, казаці).

Артыкулы

рэдагаваць
  • Ян Станкевіч у водгуку на зборнік працаў Акадэмічнай канфэрэнцыі й у артыкулах «Язык і языкаведа»[2], «Да вымовы і правапісу чужых словаў»[3][4], а таксама ў рэцэнзіі на пятае выданьне граматыкі Тарашкевіча разглядаў матывы рэфармаваньня беларускай мовы другой паловы — пачатку 1930-х гадоў[5][6][7][8].
  • Янам Станкевічам разглядаліся зьявы асыміляцыі й дысыміляцыі, фанэтычныя зьмены на стыку слоў: «Распадабненьне шыпячых у беларускај мове»[9], «ј паміж а, о, е і зубнымі у беларускај мове»[10], «Прыстаўное v у беларускај мове»[11], «Зацемкі з крьівіцкае (беларускае) мовы (як пісаць прыстаўкі з, роз, уз, без перад шыпячымі)», [12], «Папраўка (аб ацьвярдзеньню L у беларускај мове)»[13].
  • Ян Станкевіч пра генезіс беларускай мовы, яе дыялекты й межы пашырэньня: «Беларускія плямёны ј јіхняе расьсяленьне» [14][15], «Месца беларускага языка сярод јіншых славянскіх языкоў і час яго ўзьніку»[16], «Беларуская вымова царкоўна-славянскага пісьма»[17], пад псэўданімам Вајцюлевіч П. «Аканьне ў скланеньню назоўных јімёнаў»[18], пад псэўданімам Вајцюлевіч П. «Да беларускае мовы Горадненскага пав. Чарнігаўшчыны»[19].
  • Пад псэўданімам Брачыслаў Скарыніч пра паходжаньне назвы віленскай вуліцы «Імбары» й рэкамендацыі да збору беларускай тапанімікі, антрапанімікі[20][21].
  • Прысвечаныя культуры мовы пастаянныя рубрыкі «Куткі мовы» і «Слоўнічак»[22][23]

Крытыкі й рэфэраты

рэдагаваць
  Сярод новых пісьменьнікаў у радавај Беларусі највыдатнејшы бяссумлеву ё Міхась Зарэцкі (праўдзівае прозьвішча Касянкоў). Асабліва прыемна, што М. Зарэцкі рупіцца аб чысьціні роднае мовы. Апошняе прыяе хараству ягонага слова.  

М.Піліпёнак[26]

.

  • Ян Станкевіч пра прапанаваны варыянт паходжаньне назвы «Белая Русь» у артыкуле Г. А. Ільінскага, які быў надрукаваны ў Праскім часопісе «Slavia»[28][29].
  • Рэцэнзія Яна Станкевіча на артыкул Яўхіма Карскага пра ўплыў украінскай мовы на беларускую мову ў XVII ст. «К истории белорусского языка в XVII ст.»[32][33].
  • Рэцэнзія Яна Станкевіча на артыкул Кузьміна І. «Материалы для изучения говоров Велижского уезда»[34][35].
  • Ян Станкевіч пра кнігу Антона Палявога «О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губернии»[36][37].
  • К. Л. аб Беларусах і беларускай мове у новых выданьнях энцыкляпэдычных слоўніках у Польшчы, Чэхіі й СССР[39].
  1. ^ Сяргей Запрудзкі. Неюбілейныя думкі з нагоды юбілейных выданняў мовазнаўчай спадчыны.  (бел.) // Генадзь Сагановіч Беларускі гістарычны агляд = Belarusian historical review. — Менск: Рэдакцыя БГА, 2003, сьнежань. — Т. 10. Сшытак 1—2 (18—19). — С. 319—352. — ISSN 1392-902Х.
  2. ^ Ян Станкевіч. Язык і языкаведа. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 1—2. — С. 2—5.
  3. ^ Ян Станкевіч. Да вымовы ј правапісу чужых словаў. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 1—2. — С. 17—26.
  4. ^ Ян Станкевіч. Да вымовы ј правапісу чужых словаў. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 3—4. — С. 59—61.
  5. ^ Брачыслаў Скарыніч. Тарашкевіч. Б.: Беларускія граматыка для школ. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 1—2. — С. 30—32.
  6. ^ Брачыслаў Скарыніч. Тарашкевіч. Б.: Беларускія граматыка для школ. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 3—4. — С. 76—90.
  7. ^ Брачыслаў Скарыніч. Тарашкевіч. Б.: Беларускія граматыка для школ. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 5. — С. 138—144.
  8. ^ Брачыслаў Скарыніч. Тарашкевіч. Б.: Беларускія граматыка для школ. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1931. — № 6. — С. 166—170.
  9. ^ Ян Станкевіч. Распадабненьне шыпячых у беларускај мове. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 1—2. — С. 27—29.
  10. ^ Ян Станкевіч. ј паміж а, о, е і зубнымі у беларускај мове. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 3—4. — С. 65—66.
  11. ^ Ян Станкевіч. Прыстаўное v у беларускај мове. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 3—4. — С. 66—75.
  12. ^ Ян Станкевіч. Зацемкі з крьівіцкае (беларускае) мовы (як пісаць прыстаўкі з, роз, уз, без перад шыпячымі). // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 5. — С. 109—110.
  13. ^ Ян Станкевіч. Папраўка (аб ацьвярдзеньню L у беларускај мове). // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 3—4. — С. 76.
  14. ^ Ян Станкевіч. Беларускія плямёны ј јіхняе расьсяленьне. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 1—2. — С. 5—14.
  15. ^ Ян Станкевіч. Беларускія плямёны ј јіхняе расьсяленьне. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 3—4. — С. 49—59.
  16. ^ Ян Станкевіч. Месца беларускага языка сярод јіншых славянскіх языкоў і час яго ўзьніку. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 5. — С. 97—109.
  17. ^ Ян Станкевіч. Беларуская вымова царкоўна-славянскага пісьма. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1931. — № 6. — С. 145—150.
  18. ^ П. Вайцюлевіч Аканьне ў скланеньню назоўных јімёнаў. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 3—4. — С. 61—65.
  19. ^ П. Вайцюлевіч Да беларускае мовы Горадненскага пав. Чарнігаўшчыны. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 1—2. — С. 41—45.
  20. ^ Брачыслаў Скарыніч. Імбары. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 1—2. — С. 45.
  21. ^ Брачыслаў Скарыніч. Нашто ј як зьбіраці географічныя ј асабовыя назовы беларускія // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1931. — № 6. — С. 150—156.
  22. ^ Ян Станкевіч. Слоўнічак. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 5. — С. 110—112.
  23. ^ Ян Станкевіч. Слоўнічак. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1931. — № 6. — С. 157—166.
  24. ^ М. Піліпёнак. Мова «Сьцежкаў-дарожкаў» М. Зарэцкага. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 3—4. — С. 91—96.
  25. ^ М. Піліпёнак. Мова «Сьцежкаў-дарожкаў» М. Зарэцкага. (Канчатак) // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 5. — С. 113—137.
  26. ^ М. Піліпёнак Мова «Сьцежкаў-дарожкаў» М. Зарэцкага. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 3—4. — С. 91—96.
  27. ^ Ян Станкевіч. Да беларускага перакладу «Слова аб палку Ігоравым». // Родная мова] : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 1—2. — С. 15—16.
  28. ^ Ильинский Г. К вопросу о происхождении названия «Белая русь».  (рас.) / S podporou mministerstva škollství a národní osvěty vydávají // O. Hujer a M. Murko Slavia : časopis pro slovanskou filologii. — Praha: Tiskem a nákladem České Grafické Unie A. S. v Praze, 1928 (Ročnik VI). — С. 388—393. — ISSN 0037-6736.
  29. ^ Ян Станкевіч. Ильинский Г.: К вопросу о происхождении названия «Белая Русь». // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1931. — № 6. — С. 179.
  30. ^ Карский Е. Ф. Белорусские особенности в болгарском языке. / ред. Карский Е. Ф. // Известия по русскому языку и словесности Академии наук СССР. — Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1929. — Т. 2, кн. 2.
  31. ^ Ян Станкевіч. Беларускія асаблівасьці ў баўгарскај мове. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1931. — № 6. — С. 178.
  32. ^ Карский Е. Ф.  К истории белорусского языка в XVII ст. / ред. Карский Е. Ф. // Известия по русскому языку и словесности Академии наук СССР. — Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1930. — Т. 3, кн. 1. — С. 55—74.
  33. ^ Ян Станкевіч. Карский Е.: К истории белорусского языка в XVII ст. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1931. — № 6. — С. 180—182.
  34. ^ Кузмин І. Материалы для изучения говоров Велижского уезда. / ред. Карский Е. Ф. // Известия по русскому языку и словесности Академии наук СССР. — Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1930. — Т. 3, кн. 1. — С. 179—204.
  35. ^ Ян Станкевіч. Кузмин І.: Материалы для изучения говоров Велижекого уезда. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1931. — № 6. — С. 182.
  36. ^ Полевой, Антон. О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губернии. — Менск: Інстытут беларускай культуры, 1926. — 47 с. — 1000 ас.
  37. ^ Др. П. Вајцюлевіч. Полевой Ант.: О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губ. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 1—2. — С. 33—41.
  38. ^ Ян Станкевіч. Радаслаў Астроўскі: Беларускі правапіс. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1931. — № 6. — С. 170—175.
  39. ^ К. Л. Аб Беларусах і беларускаі мове у энцыклёпэдычных слоўніках. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 1—2. — С. 46, 47.
  40. ^ Станкевіч Ст. Проф. К. Ніч аб беларускіх уплывах на польскую мову. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1931. — № 6. — С. 176.

Літаратура

рэдагаваць
  • Вячорка В., Шупа С. Станкевіч, Ян. // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 530, 531.
  • В. Вячорка. Родная мова (часопіс). // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.— 655 с. — С. 458, 459.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць