Раўданы

(Перанакіравана з «Раўдона»)

Раўданы, Раўдань (лет. Raudonė) — мястэчка ў Летуве, на правым беразе Нёману. Цэнтар староства Юрбурскага раёну Таўроскага павету.

Раўданы
лац. Raŭdany
лет. Raudonė
Замак у Раўданах
Замак у Раўданах
Герб Раўданаў


Краіна: Летува
Павет: Таўроскі
Раён: Юрбурскі
Староства: Раўдонскае
Насельніцтва: 716 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-74057
Геаграфічныя каардынаты: 55°5′59″ пн. ш. 23°7′57″ у. д. / 55.09972° пн. ш. 23.1325° у. д. / 55.09972; 23.1325Каардынаты: 55°5′59″ пн. ш. 23°7′57″ у. д. / 55.09972° пн. ш. 23.1325° у. д. / 55.09972; 23.1325
Раўданы на мапе Летувы
Раўданы
Раўданы
Раўданы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Адзначаліся старажытныя германскія імёны Rautin і Rauding[a], якія паходзяць ад гоцкага rauds 'чырвоны'[2]. На германскае (гоцкае) паходжаньне назваў старажытных паселішчаў на Нёмане зьвярнуў увагу францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3].

Летувіскія аўтары зьвязваюць назву мястэчка з назвай ручая Раўдане[4], назву якога выводзяць ад летувіскага raudona 'чырвоны'[5].

Гісторыя рэдагаваць

У 1337 годзе выправа крыжакоў пад камандаю караля Багеміі Ёгана і герцага Ніжняй Баварыі Генрыха XIV заснавала драўляны замак на рацэ Нёмане насупраць руінаў Хрыстмэмэля. У гонар Генрыха замак назвалі Баербург (ням. Bayerburg), што азначае «Замак баварцаў». Замак выкарыстоўваўся як вайсковая база і цэнтар забесьпячэньня дзеля выправаў у Літву і Жамойць.

У XVI ст. замак належаў вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту. Новы замак збудаваў на руінах старога дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Геранім Крышпін-Кіршэнштайн. З тых часоў замак неаднаразова перабудоўваўся.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Сярод іншага, запіс у Літоўскай Мэтрыцы паміж 1440 і 1492 гадамі: Окинши Равдине три чоловеки[1]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 46.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1249.
  3. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
  4. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 17.
  5. ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. P. 274.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць