Геранім Крышпін-Кіршэнштайн
Геранім Крышпін-Кіршэнштайн (каля 1622 — па 5 сьнежня 1681) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кухмістар (1658—1663) і падскарбі вялікі літоўскі (1663—1676).
Герб «Крышпін» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1622 |
Памёр | па 5 сьнежня 1681 |
Род | Крышпін-Кіршэнштайны |
Бацькі | Крыштап Крышпін-Кіршэнштайн Ганна з Шэметаў |
Жонка | Ганна з Млоцкіх |
Дзеці | Міхал Антоні, Марцін Міхал, Францішак Казімер, Андрэй Казімер, Ян Геранім |
Трымаў Шарашоўскае староства[1].
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Крышпін-Кіршэнштайнаў гербу ўласнага «Крышпін», сын Крыштапа, каралеўскага двараніна, і Ганны з Шэметаў.
Быў дваранінам Уладзіслава Вазы, цівуном паюрскім (з 1639) і маршалкам ковенскім (з 1656). Як гусарскі ротмістар удзельнічаў у баях з казакамі. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) камандаваў паспалітым рушаньнем Жамойці. Пад камандаю Януша Радзівіла ўдзельнічаў у баях за Магілёў у 1655. Выступаў супраць Кейданскай дамовы (1655) і быў зьняволены швэдамі. Пазьней ваяваў за вызваленьне Жамойці ад швэдаў[2].
Ажаніўся з Ганнай, дачкой аршанскага старосты Андрэя Млоцкага. У шлюбе меў сыноў Міхала Антонія, Марціна Міхала, Францішка Казімера, Андрэя Казімера і Яна Гераніма.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пазднякоў В. Крышпін-Кіршэнштэйны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 156.
- ^ Пазднякоў В. Крышпін-Кіршэнштэйны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 157.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0