Раўданы
Раўданы, Раўдань (лет. Raudonė) — мястэчка ў Летуве, на правым беразе Нёману. Цэнтар староства Юрбурскага раёну Таўроскага павету.
Раўданы лац. Raŭdany | |||||
лет. Raudonė | |||||
Замак у Раўданах | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Таўроскі | ||||
Раён: | Юрбурскі | ||||
Староства: | Раўдонскае | ||||
Насельніцтва: | 716 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-74057 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°5′59″ пн. ш. 23°7′57″ у. д. / 55.09972° пн. ш. 23.1325° у. д.Каардынаты: 55°5′59″ пн. ш. 23°7′57″ у. д. / 55.09972° пн. ш. 23.1325° у. д. | ||||
Раўданы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьАдзначаліся старажытныя германскія імёны Raud[1], Rautin і Rauding[a], якія паходзяць ад гоцкага rauds 'чырвоны'[3]. На германскае (гоцкае) паходжаньне назваў старажытных паселішчаў на Нёмане зьвярнуў увагу францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Летувіскія аўтары зьвязваюць назву мястэчка з назвай ручая Раўдане[5], назву якога выводзяць ад летувіскага raudona 'чырвоны'[6].
Гісторыя
рэдагавацьУ 1337 годзе выправа крыжакоў пад камандаю караля Багеміі Ёгана і герцага Ніжняй Баварыі Генрыха XIV заснавала драўляны замак на рацэ Нёмане насупраць руінаў Хрыстмэмэля. У гонар Генрыха замак назвалі Баербург (ням. Bayerburg), што азначае «Замак баварцаў». Замак выкарыстоўваўся як вайсковая база і цэнтар забесьпячэньня дзеля выправаў у Літву і Жамойць.
У XVI ст. замак належаў вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту. Новы замак збудаваў на руінах старога дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Геранім Крышпін-Кіршэнштайн. З тых часоў замак неаднаразова перабудоўваўся.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Сярод іншага, запіс у Літоўскай Мэтрыцы паміж 1440 і 1492 гадамі: Окинши Равдине три чоловеки[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ao. Prof. Dr. Hermann Reichert, Lexikon der altgermanischen Namen
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 46.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1249.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 17.
- ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. P. 274.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Раўданы (пол.)