Рачкавіцкі сельсавет
Ра́чкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Новыя Рачкавічы.
Рачкавіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Новыя Рачкавічы |
Дата ўтварэньня | 1 сьнежня 1959 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУтвораны 20 жніўня 1924 году як Малышэвіцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодзкага раёну Слуцкай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Малышэвічы, з 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Чырвонаслабодзкім раёне БССР. З 1935 году ў Чырвонаслабодзкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Чырвонаслабодзкім раёне Менскай вобласьці.
З 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Бялевіцкага сельсавету[1].
Пасьля скасаваньня Чырвонаслабодзкага раёну 8 жніўня 1959 году Малышэвіцкі сельсавет далучаны да Слуцкага раёну[2].
1 сьнежня 1959 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Танежыцкага сельсавету, цэнтар сельсавету перанесены з вёскі Малышэвічы ў пасёлак сьпіртзаводу Рачкавічы, сельсавет перайменаваны ў Рачкавіцкі[3].
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету складаела 2058 чалавек[4], зь іх 96,6% — беларусы[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 жніўня 1959 г. Аб скасаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 9.
- ^ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (рас.)
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 352