Расолішкі (Гарадзенская вобласьць)

вёска ў Бакштаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Расо́лішкі[2] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Расолішкі
лац. Rasoliški
Дата заснаваньня: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Бакштаўскі
Насельніцтва: 18 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 2313632
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°59′21″ пн. ш. 26°18′27″ у. д. / 53.98917° пн. ш. 26.3075° у. д. / 53.98917; 26.3075Каардынаты: 53°59′21″ пн. ш. 26°18′27″ у. д. / 53.98917° пн. ш. 26.3075° у. д. / 53.98917; 26.3075
Расолішкі на мапе Беларусі ±
Расолішкі
Расолішкі
Расолішкі
Расолішкі
Расолішкі
Расолішкі

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне 19 стагодзьдзя вёска ў Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 26 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць, у Бакштаўскім сельскім таварыстве. Паводле перапісу 1897 году 11 двароў, 116 жыхароў, 72 дзесяціны зямлі. 3 1900 году дзейнічала школа.

У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводства Польшчы.

3 12 кастрычніка 1940 году вёска (30 двароў) у Забераскім, з 16 ліпеня 1954 году Бакштаўскім сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 г. Івейскага раёнаў. 3 1951 году ў калгасе «Сьцяг Саветаў». У 1970 годзе 109 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса імя У. І. Ульянава.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 18 жыхароў[1]
  • 1999 год — 21 двор, 94 жыхары

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць
  • 2 чэрвеня 1863 году каля вёскі адбыўся бой паміж паўстанцкім атрадам Зыгмунта Мінейкі і маскоўскім войскам.
  • На могілках помнік дэпутату Вярхоўнага Савета СССР Чэрнік М. Н. і яе сыну, расстраляных немцамі ў ліпені 1941 г., а таксама камандзіру партызанскага атраду Альшанскаму[3].
  1. ^ а б https://web.archive.org/web/20191002065531/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасьць насельніцтва РБ
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 221
  3. ^ Бакштаўская СШ(недаступная спасылка)